×

Мележа

Мележа

Вуліца Івана Мележа, названая ў гонар беларускага пісьменніка, да 1977 года называлася Турнірнай. Пачынаецца ад скрыжавання вуліц Якуба Коласа, Валгаградскай і Лагойскі тракт, перасякае Ўсходнюю вуліцу і ўпіраецца ў вуліцу Леаніда Бяды. Забудова вуліцы спалучае познясавецкую архітэктуру (дамы 2, 4) і сучасны хай-тэк на няцотным баку.

На вуліцы Мележа ёсць два бізнес-цэнтры, будынак Дзяржстандарта (дом 3), бібліятэка, міліцэйскі пастарунак, некалькі рэстаранаў і кафэ, паркоўка на некалькі паверхаў, якая тэхнічна адносіцца да Ўсходняй вуліцы, аптэкі і магазіны і дзве мемарыяльныя дошкі.

Бізнэс-цэнтр "Парус" на Мележа 1. Візітная картка вуліцы. Сакавік 2014 года. Фота А. Берастоўскага.
Візітная картка вуліцы. Унутраны двор Мележа 1. Сакавік 2014 года. Фота А. Берастоўскага.


На цотным баку вуліцы ўздоўж дамоў 2 і 4 цягнецца пешаходная алея. Гэта месца прагулак і адпачынку ў цёплы сезон для многіх жыхароў вуліцы і супрацоўнікаў мясцовых арганізацый.

алея ўздоўж дамоў. Сакавік 2014 года. Фота А. Берастоўскага.

Каля будынка Дзяржстандарта (дом 3) у 2014 годзе знаходзіўся рарытэтны ліхтар савецкіх часоў. Такія рэдка можна сустрэць у сучасным Мінску. Некалькі такіх ліхтароў захавалася ў прамзоне вуліцы П. Броўкі.

стары ліхтар ля Мележа 3.  Сакавік 2014 года. Фота А. Берастоўскага.
Яшчэ адзін бізнес-цэнтр на Мележа. Дом 5/2. Від з унутранага двара. Сакавік 2014 г. Фота А. Берастоўскага.

У 1983 г. на Мележа 4 з боку пешаходнай алеі усталявалі мемарыяльную дошку ў памяць аб тым, што на гэтым месцы знаходзіўся дом, дзе ў 1941-42 гг была канспіратыўная кватэра мінскіх падпольшчыкаў. Верагодна, гэты дом адносіўся да Усходняй вуліцы.

мемарыяльная дошка. Сакавік 2014 г. Фота А. Берастоўскага.
надпіс. Сакавік 2014 г. Фота А. Берастоўскага.

У 2015 годзе побач з гэтай дошкай усталявалі яшчэ адну з надпісам: "У гэтым доме жыў герой Савецкага саюза Барданаў Аляксандр Іванавіч". А.І. Барданаў (1920-2011) быў не толькі героям Савецкага саюза, але і намеснікам старшыні мінскай секцыі ветэранаў ВАВ. Яго пахавалі на Усходніх могілках, якія ўжо лічыліся ў 2011 годзе прэстыжнымі. Але мемарыяльную дошку ўсталявалі толькі ў 2015 годзе...

Крыніца фотаграфій:
Фотасесія вуліцы Мележа ў Мінску// Блог Андрэя Берастоўскага, доступ https://berastouski.blogspot.com/2014/03/blog-post_20.html

Яшчэ некалькі фото вуліцыа Івана Мележа

07.08.2009. Фото Воложинского В.Г.
17.06.2011. Фото Воложинского В.Г.
17.06.2011. Фото Воложинского В.Г.
12.08.2009. Фото Воложинского В.Г.

 

 

 

Мележа
Telegram

Читайте еще