×

Валгаградская уліца

Да 1961 года вуліца Валгаградская насіла назву Сталінградскай. Акрамя «дэсталінізацыі» зыходнай назвы вуліца мае і свае архітэктурныя асаблівасці: тут можна сустрэць і 4-5-павярховыя дамы і буйны прыватны сектар, які паступова саступае месца сучасным шматпавярховым жылым дамам, і 2-павярховыя баракі, якія захаваліся бліжэй да канца вуліцы, а таксама электрамеханічны завод з помнікам Леніну, катэдж пасольства Сірыі магазіны, цырульні, і нават два стыхыйныя міні-рынкі ў пачатку і канцы вуліцы.

Вуліца пачынаецца ад скрыжавання праспекта Незалежнасці з вуліцай Макаёнка (станцыя метро «Маскоўская») і ідзе праз вуліцы Кедышкі і Кнорына да скрыжавання вуліц Якуба Коласа, Мележа і Лагойскі тракт. Пешшу яе можна прайсці за 20 хвілін, але грамадскі транспарт ходзіць ў гэтым раёне рэгулярна і, як на самой вуліцы, так і на суседніх знаходзіцца каля дзясятка аўтобусна-тралейбусных прыпынкаў.

«Рэтра» ў раёне Валгаградскай

Трамвайная развязка на скрыжаванні вул. Валгаградскай і Якуба Коласа, ў 1970-х гг. (1)
На цотным баку ў пачатку вуліцы знаходзяцца інтэрнаты БАТУ і некалькі магазінаў. На фота бачна будоўля ўнутры квартала. Фота А. Берастоўскага. Кастрычнік 2019 г.
Мінскі электрамеханічны завод «Агат», заснаваны ў 1950 г. Галоўны ўваход ідзе з вуліцы Валгаградскай. І помнік Леніну як напамін пра савецкі час.
Фота А. Берастоўскага. Кастрычнік 2019 г.
Частка тэрыторыі завода ў канцы 2010-х была аддадзена камерцыйным прадпрыемствам. Пафарбаваны ў белы колер цагляны плот яшчэ захаваўся з савецкіх і бачны на фота. Фота А. Берастоўскага. Кастрычнік 2019 г.
Па-за плотам завода на тэрыторыі, таксама аддадзенай камерцыйным арганізацыям. Фота А. Берастоўскага. Кастрычнік 2019 г.
Архітэктурнае спалучэнне: класічныя 5-павярховыя жылыя дамы і першы «хмарачос» на даляглядзе няцотнага боку вуліцы, за якім пачынаецца доўгі прыватны сектар. Від са скрыжавання з вуліцай Кедышкі. Фота А. Берастоўскага. Кастрычнік 2019 г.
Прыватны сектар. Фота А. Берастоўскага. Кастрычнік 2019 г.
У доме 39, адметным вялікім надпісам «ПАРИКМАХЕРСКАЯ» на тарцы, правёў частку сваёй маладосці пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў (1958-2016). Фота А. Берастоўскага. Кастрычнік 2019 г.

Прыватны сектар няцотнага боку пасля скрыжавання з вуліцай Кнорына змяняецца шэрагам баракаў, ў якіх яшчэ знаходзяцца жылыя кватэры і офісы. 

У пад'ездзе баракаў – высокія драўляныя прыступкі. Фота А. Берастоўскага. Кастрычнік 2019 г.
Від на канец вуліцы і будынкі вул. Мележа. Фота А. Берастоўскага. Кастрычнік 2019 г.

Зноскі:
(1) https://rdnv.me/images/2016/05/minsk-tram-197x-volgogradskaya.jpg
(2) Валгаградская вуліца: вуліца архітэктурных кантрастаў // Блог Андрэя Берастоўскага (43 здымкі вуліцы), доступ: https://bearastouski.blogspot.com/2019/10/blog-post.html

 

Instagram
Instagram

Читайте еще