Вуліца Серафімовіча — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Серафімовіча (1883-1949), рускага i савецкага пісьменніка.Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Судмаліса побач з станцыяй метро «Пралетарская» і чыгуначнай станцыяй «Мінск-Усходні» і цягнецца ў бок Партызанскага праспекта, пераходзячы ў Рабочы завулак. Гэта вуліца спалучае будынкі розных стыляў і прызначэння.
Забудова
Першы будынак няцотнага боку вуліцы: Прыватная установа адукацыі «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці» (ІПД).
У доме 13 і некаторых іншых няцотных будынках вуліцы раней былі кватэры. На пачатак 2010-х многія кватэры былі прададзены пад офісы і магазіны. На даляглядзе — высотка з чырвонай цэглы. Гэта апошні дом вуліцы, а далей пачынаецца Рабочы завулак.
Цотны бок складаецца амаль выключна з жылых дамоў. Большасць з іх «хрушчоўкі».
Летам 2014 года дом 19 праходзіў рэканструкцыю.


Цяпер на Серафімовіча 19 знаходзіцца адзін з філіялаў Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра Каталіцкай царквы. Асноўная дзейнасць цэнтра звязана з дзіцячай адукацыяй і развіццём на беларускай мове.

На няцотным баку побач з апошнім домам вуліцы (№ 21) летам 2014 года можна было сустрэць элементы прыватнага сектара.
Цікавыя факты
Спачатку будынак Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (Серафімовіча, 11), пабудаваны ў 1977 г., адносіўся да суседняй вуліцы Судмаліса пад № 20 і там знаходзіўся лабараторны корпус Праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР. (2) Дамоў №№ 1,3,5,7 і 9 няма, а цотны бок пачынаецца класічна з № 2. З шостага паверха ІПД і вышэй можна ўбачыць купал Нацыянальнай бібліятэкі.
Зноскі
(1) Вул. Серафімовіча. Маленькі бізнес-цэнтр Мінска ў старой частцы горада // Блог Андрэя Берастоўскага http://berastouski.blogspot.com/2014/06/blog-post_25.html
(2) Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.