×

Плеханова

Вуліца Пляханава ўяўляе сабой цікавае спалучэнне розных варыянтаў архітэктуры савецкага і поставецкага часу. Названа ў 1956 годзе ў гонар стогадовага юбілея вядомага рэвалюцыянера-марксіста Георгія Валянцінавіча Пляханава (1856-1918). Працягласць 1,18 км (1) ад маста праз Партызанскі праспект ў раёне універмага «Беларусь» да вуліцы Якубава ў раёне Лошыцкага парку. Вуліца часткова знаходзіцца ў мікрараёне «Серабранка» і адносіцца да двух раёнаў сталіцы РБ: Заводскага і Ленінскага. Праз усю вуліцу ідзе трамвайны пуць.

Старая частка вуліцы. Няцотны бок. Колькасць паверхаў у дамах паступова змяншаецца з 4-5 да 2. Відавочна, гэта забудова 1950-х гг. Фота А. Берастоўскага, кастрычнік 2014 г. (2) (3)
Пляханава, дом 8. Спачатку ў гэтым будынку быў дзіцячы сад, потым будынак перайшоў на баланс пэўных дзяржаўных структур, у 2000-х гг і па 2011 г. там праходзілі заняткі завочнага факультэта Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці. Фота А. Берастоўскага, кастрычнік 2014 г.
Пляханава 15 і 17. 2-павярховы няцотны бок вуліцы. Фота А. Берастоўскага, кастрычнік 2014 г.
У раёне перасячэння вуліцай Сляпянскай воднай сістэмы ўтварылася свайго кшталту «памежная зона» паміж малапавярховай забудовай у стылі 1950-х гг. і будынкамі Серабранкі, якія пераважна складаюцца з «брэжневак» 1970-80-х гг і постсавецкай забудовы. На фота бачны хмарачос на фоне будаўнічых работ па ўзвядзенні касцёла Яна Хрысціцеля (дом28/1). Фота А. Берастоўскага, кастрычнік 2014 г.
Від на Сляпянскі канал. Фота А. Берастоўскага, кастрычнік 2014 г.
ЗАГС Ленінскага раёна. Пляханава, 42. Фота А. Берастоўскага, кастрычнік 2014 г.
Міні-рынак «Серабранка», былы аднайменны ўніверсам. Пляханава, 91. Фота А. Берастоўскага, кастрычнік 2014 г.

Касцёл Яна Боска (Хрысціцеля), ЗАГС і міні-рынак «Серабранка» з'яўляюцца архітэктурнымі славутасцямі вуліцы, мясцовымі «брэндамі». Але ёсць яшчэ як мінімум 2 будынкі, якія можна аднесці да зніклай мясцовай адметнасці.

Дом 18 – цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна. У 1990-х тут праходзілі заняткі Недзяржаўнага сацыяльна-эканамічнага інстытута, які перажыў свой росквіт ў сярэдзіне 90-х і знік па нявысветленых прычынах як і многія іншыя прыватныя вну таго часу.

Дом 61/2 – будынак, які доўгі час быў месцам знаходжання аднаго з двух спецыяльных садоў Мінска для дзяцей з парушэннямі зроку (яслі-сад №353, заснаваны ў 1976 г., спецыялізаваны для дзяцей з парушаным зрокам ў 1979 г. (4)). У 2021 годзе стала вядома, што фундамент будынка патрабуе капітальнага рамонту і сад часткова пераехаў ў іншыя будынкі вуліцы Пляханава і пр. Ракасоўскага і чакае свайго поўнага высялення з будынку.

Зноскі
(1) Паводле звестак сайта адміністрацыі Заводскага раёна Мінска, доступ: https://zav.minsk.gov.by/svedenija-o-rajone/ih-imenami-nazvany-ulitsy/62-ulitsa-plehanova?template=zavnew
(2) Усяго 73 здымкі вуліцы ў 2014 годзе: Вуліца Пляханава ў Мінску на фотаздымках // Блог Андрэя Берастоўскага, доступ: https://berastouski.blogspot.com/2014/10/blog-post_16.html
(3) 2 рэтра фотаздымкі вуліцы на сайце: МЕНСК. Гісторыя па фотаздымках. доступ: http://www.oldmensk.net/publ/vulicy/pljakhanava/123
(4) Паводле інфармацыі з сайта сада № 353, доступ: http://ddu353.minsk.edu.by/be/main.aspx?guid=1041
(5) Навіна на сайце blizko.by. Доступ: https://blizko.by/notes/na-plehanova-zakryvaetsya-detsad-dlya-detey-s-narusheniem-zreniya-v-chem-prichina

 

 

 

 

 

Telegram

Читайте еще