×

Ложынская

Ложынская вуліца ў мінскім Уруччы ўяўляе сабой спалучэнне архітэктурнай гісторыі горада 1980-2010-х гг. Яна пачынаецца ад праспекта Незалежнасці каля станцыі метро «Уручча» і ідзе праз Гарадзецкую вуліцу да скрыжавання вул. Гінтаўта (Мінск) і Падгорнай (Новая Баравая або вёска Копішча). На гэтай вуліцы ці побач з ёй знаходзяцца некалькі гандлёвых аб´ектаў (у тым ліку ГЦ «Спектр» і ГЦ «Дзмітрыеў кірмаш»), паркінг і старажытныя вясковыя могілкі Уручча. Яшчэ адна адметнасць вуліцы: яна не пешаходная, але па ёй не ездзіць грамадскі транспарт па прычыне наяўнасці маршрутаў на суседніх вуліцах і невялікай працягласці Ложынскай.

Забудова раёна пачалася ў 1980-х пасля ўваходу пасёлка Ўручча ў склад беларускай сталіцы. Былі пабудаваны жылыя «брэжнеўкі» і некалькі элементаў сацыяльнай інфраструктуры. У 1990-х гг. быў пабудаваны яшчэ шэраг жылых дамоў, пераважна з чырвонай цэглы. Засваенне пусткі паміж могілкамі і вуліцамі Шафарнянскай, Гарадзецкай і Ложынскай было ў праектах ў сярэдзіне 2000-х гг, а на мяжы «нулявых» і «дзясятых» пачалося актыўнае забудаванне рэштак пустой прасторы пад патрэбы горада.

Від на гандлёвы цэнтр «Спектр». Фота А. Берастоўскага, восень 2020 г.
Такія дамы будаваліся ў гэтай частцы Ўручча ў 1990-х. Фота А. Берастоўскага, вясна 2013 г.
На скрыжаванні Гарадзецкай і Ложынскай ёсць забудова пачатку 2010-х. Фота А. Берастоўскага, вясна 2013 г.
Гэтыя дамы звычайна будавалі ў 1970-80-х гг. Часам іх называюць «брэжнеўкамі». Цікава, што кластэр такіх дамоў знаходзіцца ўздоўж Ложынскай паміж вул. Гарадзецкай і Гінтаўта. Гэта відавочна самая ранняя ацалелая забудова вуліцы. Фота А. Берастоўскага, вясна 2013 г.
Гэты магазін застаў савецкія чэргі і фразы «Вас тут не стаяла», «мяса няма ў суседнім аддзеле, а тут няма рыбы». Але ён ужо набывае сучасны выгляд. Фота А. Берастоўскага, вясна 2013 г.
Фота А. Берастоўскага, вясна 2013 г.
Сімвалічна, што вуліца пачынаецца і завяршаецца гандлёвымі цэнтрамі. «Дзмітрыеў кірмаш». Фота А. Берастоўскага, вясна 2013 г.
На даляглядзе пачынаецца Новая Баравая, афіцыйна – вёска Копішча Мінскага раёна. Там Ложынская пераходзіць у вуліцу Падгорную і стаіць шчыльда мяжы горада. Але насамрэч гэта вёска ўжо даўно «адчувае сябе» мікрараёнам Мінска. Фота А. Берастоўскага, вясна 2013 г.

Крыніца фотаздымкаў: Вуліца Ложынская. Там дзе сустрэліся 3 розных Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага, доступ: https://berastouski.blogspot.com/2014/05/3.html

Telegram

Читайте еще