×

Ивановская

Іванаўская вуліца названа ў гонар горада Іванава. Яна можа быць амаль незаўважнай сярод больш вядомых вуліц Захарава, Пуліхава і Смаленскай, але з ёй звязаны малавядомыя факты гісторыі Мінска. Таксама адметнасцю вуліцы з´яўляецца нумарацыя дамоў. Як і ў вуліцы Серафімовіча, якая знаходзіцца недалёка, па іншы бок ад чыгункі аршанскага напрамку, у Іванаўскай вуліцы спецыфічная нумарацыя дамоў: з 36 па 56 дамы, прычым іх толькі 8. Відавочна, частка дамоў вуліцы была прыватным сектарам, які знік на карысць шматкватэрных дамоў, якія ўжо адносіліся да суседняй вуліцы Захарава.

Вуліца знаходзіцца побач з буйным транспартным вузлом: станцыя метро «Пралетарская», дыспетчарская аўтобусная станцыя «Усходняя» і чыгуначная станцыя «Мінск-Усходні» аршанскага напрамку.

Славутасці вуліцы

Дом № 56. Красавік 2021 г. Фота А. Берастоўскага

На цотным баку апошні дом: № 56. Галоўная арганізацыя, якая цяпер займае будынак РУП па эксплуатацыі будынкаў "БелЭБ (БелЭЗ)" пры Упраўленні справамі прэзідэнта РБ. А ў 1993-1997 гг. тут знаходзілася рэдакцыя апазіцыйнай і крыху скандальнай газеты «Свабода» (пазней вядомай пад назвай «Наша свабода»). Красавік 2021 г. Фота А. Берастоўскага.

Дом № 43. Красавік 2021 г. Фота А. Берастоўскага

Іванаўская 43, тут яшчэ ў 2000-х знаходзіўся рэстаран «Настальгія», які праславіў у аднайменным зборы вершаў паэт і вучоны-тарфянік У. Смялоўскі (1926-2009). У канцы 2010-х там быў рэстаран «Твіндэк». Цяпер там «Кулінарная фабрыка «Юшка з пеўня».

Скрыжаванне з вул. Андрэеўскай. Красавік 2021 г. Фота А. Берастоўскага.

Скрыжаванне з вул. Андрэеўскай. Злева адзіны двухпавярховы дом барачнага тыпу, які застаўся на вуліцы Іванаўскай: № 50.

Дом № 50. Красавік 2021 г. Фота А. Берастоўскага.

Гэты дом відавочна выкарыстоўваецца як жылы. Кватэры ў многіх барачных дамах у гэтым раёне сталіцы скуплены камерцыйнымі арганізацыямі пад офісы.

Пешаходная алея з тылу дома 41. Красавік 2021 г. Фота А. Берастоўскага.
Дом № 36. Красавік 2021 г. Фота А. Берастоўскага.

Адзіны вышынны дом вуліцы: №36. Побач з ім пачынаецца скрыжаванне з Нагорнай вуліцай. Тут бярэ пачатак вуліца Іванаўская ў цяперашнім выглядзе.

Магазін «Еўраопт». Красавік 2021 г. Фота А. Берастоўскага.

Адна з самых сучасных славутасцяў Іванаўскай: магазін «Еўраопт».

Дом № 39. Красавік 2021 г. Фота А. Берастоўскага.

Дом 39. Гэты сціплы будынак – спецыяльнае аддзяленне «Беларусбанка» і службы сацыяльнага забеспячэння, дзе выдаюць дапамогу на пахаванне пенсіянераў-вайскоўцаў.

Крыніцы:
1. Малавядомая вуліца Іванаўская // Малавядомая вуліца Іванаўская, доступ: https://berastouski.blogspot.com/2021/04/blog-post.html
2. Владимир Смеловский. Ностальгия. Минск: "Юнипак", 2005, доступ: https://stihi.ru/2009/01/12/2945

Telegram

Читайте еще