Могілкі «Масюкоўшчына» былі закладзеныя ў 1885 годзе як праваслаўныя могілкі вёскі Масюкоўшчына (1) У савецкі час, калі традыцыя пахавання паводле канфесійнай прыналежнасці адышла ў мінулае, гэтыя могілкі сталі эклектычнымі: тут можна сустрэць і старыя каменныя помнікі канца ХІХ- першай паловы ХХ ст., і савецкія помнікі з мармуровай крошкі без рэлігійнай афарбоўкі і драўляныя крыжы свежых пахаванняў. Тут сустракаюцца і добра дагледжаныя, і кінутыя магілы.
Назва могілак супадае з мемарыялам савецкім вайскоўцам, якія загінулі ў Шталагу 352, але паміж гэтымі некропалямі некалькі кіламетраў адлегласці. Мемарыял знаходзіцца каля 2-й дзіцячай бальніцы на вул. Нарачанскай і чыгуначнай станцыі «Масюкоўшчына», а былыя вясковыя могілкі знаходзяцца паміж вуліцай Масюкоўшчына (да 2004 года, калі вёска стала часткай Мінска, яна называлася Цэнтральнай) і чыгункай маладзечанскага напрамку бліжэй да станцыі «Лебядзіны».
Плошча могілак – 2,5 га, на могілках не робяць новых пахаванняў, але дазваляецца падхаванне да сваякоў на сямейныя ўчасткі, што адбываецца прыкладна 1-2 разы на год. Адміністрацыя гэтых могілках знаходзіцца на Кальварыйскіх могілках, і менавіта там неабходна атрымліваць дазвол на падхванне да сваякоў ці ўсталяванне новай агароджы (інакш самавольныя канструкцыі будуць ліквідаваныя, а урна з прахам можна быць назаўсёды перазахаваная ў брацкую магілу на іншых могілках!)
На могілках «Масюкоўшчына» самыя распаўсюджаныя прозвішчы: Ярашэвіч і Купрэйчык. Таксама папулярныя прозвішчы: Стасевіч і Чарнавус. Гэта даволі характэрная рыса для былых вясковых некропаляў.
Яшчэ адна вясковая адметнасць «Масюкоўшчыны»: ад магіл да платоў жылой прыватнай забудовы аддзяляе толькі не вельмі шырокая дарога. Такая ж сітуацыя і на некаторых іншых могілках вёсак, якія «праглынуў» Мінск, напрыклад, «Цна» і «Чарнігаўскія».



На «Масюкоўшчыне» шмат недагледжаных магіл, як гэта.

Асабліва іх шмат у цэнтры, дзе агароджы стаяць вельмі сцісла і праходы паміж імі зарастаюць, робячы праблематычным доступ да магілы. На такіх пахаваннях супрацоўнікі спецкамбіната КБА вешаюць на агароджу «лісты шчасця»: патрабаванне навесці парадак на пахаванні, у выпадку невыканання якога адбудзецца дэмантаж канструкцыі і ўсталяванне тыпавога надмагільнага камення сіламі Спецкамбіната. На фота гэта аранжавая ламініраваная паперка ў цэнтры. Дарэчы, блогер Жывога Журнала Dig-Gaja (Юлія Латушкова) пісала ў 2016 годзе пра свае эпісталярныя «разборкі» са Спецкамбінатам з мэтай захавання ўнікальнасці надмагільных канструкцый на пахаваннях яе сваякоў на «Масюкоўшчыне» (3).






Увогуле, па стане на лета 2017 года, могілкі «Масюкоўшчына» патрабуюць добраўпарадкавання, але рабіць такія работы варта не толькі ў адпаведнасці з законам, але і неабходнасцю захаваць гістарычную памяць вясковых могілках, якія перажылі Расійскую імперыю польскую і нямецкую акупацыю, увесь СССР і больш за чвэрць стагоддзя незалежнасці Беларусі.
Дадаткова:
(1) Статыстычная інфармацыя ўзята са старонкі «Кладбища Минска» на сайце «Груз 200», доступ: http://gruz200.by/kladbischa-minska
(2) Могілкі Масюкоўшчына. Час спыніўся ля чыгункі // Блог Андрэя Берастоўскага, 26.06.2017, доступ: http://berastouski.blogspot.com/2017/06/blog-post_26.html (яшчэ 37 фотаграфій дадаткова)
(3) Паводле паведамлення «Спецкомбинат просит навести порядок» у блогу Dig-Gaja (Юліі Латушковай) у LiveJournal, 28.05.2016, доступ: https://dig-gaja.livejournal.com/657126.html
На кладбище похоронен Герой Советского Союза Константин Павлович Никонов (1 июня 1922 — 1 августа 1982).
В Красной Армии с декабря 1941 года. Окончил Камышинское танковое училище в декабре 1942 года. На фронтах Великой Отечественной войны с февраля 1943 года. За мужество и героизм, проявленные в боях на территории Польши, 27 февраля 1945 года Константину Павловичу Никонову присвоено звание Героя Советского Союза с вручением ордена Ленина и медали «Золотая Звезда».
После Великой Отечественной войны в 1951 году окончил Высшую офицерскую школу самоходной артиллерии. До 1975 года полковник Никонов служил в армии. Затем работал начальником гражданской обороны на заводе в Минске.
Умер 1 августа 1982 года, похоронен на кладбище Масюковщина в Минске.
