Могілкі «Лошыца» пачалі сваё існаванне ў 1821 г., як вясковыя праваслаўныя могілкі (1). У савецкі час яны сталі змешанымі, бо знікла традыцыя асобнага пахавання адпаведна канфесіянальнай прыналежнасці. Плошча некропаля – 0,6809 га. Месцазнаходженне: паміж вуліцай Убарэвіча, вуліцай Карзюкі і праездам Галадзеда. У 1972 г. могілкі сталі мінскімі пасля частковага ўваходу вёскі Лошыца і поўнага ўваходу вёскі Карзюкі ў склад беларускай сталіцы. Адносяцца да катэгорыі дзеючых і маюць месца для новых пахаванняў, але фактычна з'яўляюцца абмежавана дзеючымі (як і на ішых былых вясковых могілках з невялікай плошчай тут звычайна робяць падхаванне да сваякоў 1-2 разы на год. Адміністрацыя могілак знаходзіцца на Чыжоўскіх могілках (2), і без яе дазволу тут нельга нікога пахаваць. Недалёк ад Лошыцкіх могілак ёсць філіял рытуальнага магазіна спецкамбіната КБА па адрасе Убарэвіча, 56.
Фота А. Берастоўскага. Снежань 2017 г.
Дадатковая інфармацыя:
(1) Старонка «Кладбища Минска», доступ: http://ry.by/ritualnyeuslugi/kladbiwe/
(2) Раздзел «Лошица» на сайце Спецкамбіната КБА, доступ: https://ritual-minsk.by/loshica
(3) Фотаздымкі ўзятыя са старонкі «Могілкі Лошыца: мінулае і сучаснасць сярод рванага снегу» на сайце «Блог Андрэя Берастоўскага» (усяго 31 фота), доступ: http://berastouski.blogspot.com/2017/12/blog-post_19.html