×

Могілкі Дворышча

Могілкі «Дворышча» знаходзяцца каля вуліцы Бялецкага ў Мінску, з'яўляюцца былымі вясковымі праваслаўнымі могілкамі, якія сёння маюць абмежавана-дзеючы статус (дазволена пахаванне ўрны з прахам да сваякоў на існуючыя ўчасткі, недазволена ажыццяўляць новыя пахаванні). Плошча некропаля – 0,7458 га, яго адміністрацыя працуе на Кальварыйскіх могілках (1).

Некаторыя крыніцы памылкова ставяць годам заснавання гэтых могілак 1910 г., але на «Дворышчы» па стане на лістапад 2014 г. былі пахаванні ХІХ ст.

Від на могілкі «Дворышча». Фота А. Берастоўскага, лістапад 2014 г.
Старыя і новыя пахаванні побач. Дарэчы, на абмежавана-дзеючых могілках Мінска новыя пахаванні робяцца звычайна 1-2 разы на год. Фота А. Берастоўскага, лістапад 2014 г.
Справа ад паваленых помнікаў, якія сыходзяць у грунт, – сляды вогнішча. Верагодна тут адпачывала несвядомая моладзь ці начавалі бяздомныя.
Магчыма і спаленне старых лісцеў і смецця тымі, хто даглядаў некропаль. Фота А. Берастоўскага, лістапад 2014 г.
Дзіцячая магіла 1898 г. Фота А. Берастоўскага, лістапад 2014 г.
Помнік старой магілы заціснуты паміж дрэвам, якое разраслося, і агароджай новай магілы.
Такія «рэйдэрскія захопы», калі пад самы помнік зніклай магілы, ставяць агароджу, сустракаюцца на іншых старых могілках горада, напрыклад, «Уручча». Фота А. Берастоўскага, лістапад 2014 г.
Магіла Анэлі Цыбульскай з датай смерці 14 лютага 1897 (ці 1827?) г. Фота А. Берастоўскага, лістапад 2014 г.
Павалены помнік з эпітафіяй «Агафья Васинец. Жила 90 л(ет). Ум(ерла) 20 сентября 1915 г. Память зятя». Фота А. Берастоўскага, лістапад 2014 г.
Від са старой верхняй часткі могілак на ніжнюю з пераважна савецкімі і постсавецкмі пахаваннямі. На заднім фоне пахаванняў – жылыя кварталы мікрараёна «Малінаўка».
Фота А. Берастоўскага, лістапад 2014 г.
На «Дворышчы» былі і пахаванні ў выглядзе безыменных узгоркаў. Пасля таго, як ў 2016 г. Спецкамбінат КБА заняўся добраўпарадкаваннем старых некропаляў, такія пахаванні звычайна знішчаюць бульдозерам, але часам на іх месца ставяць тыпавы квадартны помнік без надпісаў. Фота А. Берастоўскага, лістапад 2014 г.

Зноскі:
(1) Статыстычныя дадзеныя прыводзяцца з сайта Спецкамбіната КБА, доступ: https://ritual-minsk.by/dvorishche
(2) Яшчэ каля 30 здымкаў 2015 г. на старонцы «Мінулае на ўзгорку. Могілкі "Дворышча" на фотаграфіях» // Блог Андрэя Берастоўскага, доступ: http://berastouski.blogspot.com/2014/11/blog-post_14.html

Instagram
Instagram

Читайте еще