Здаецца, мінскія гісторыкі баяцца нябожчыкаў. Таму маё жаданне «закругліць» тэму могілак Мінска пакуль пачакае.
Недалёк ад ад Пд-Ўсх. ўскраю горада на месцы, дзе вул. Чырвоная Слабада ўпіраецца ў вул. Галадзеда, стаяць аднайменныя закрытыя могілкі. Іх асаблівасць у тым, што яны абсалютна не маюць агароджы вакол сваёй тэрыторыі, але з усіх бакоў, акрамя дарогі, заціснуты будоўляй.
Таксама яны адны з найбольш дагледжаных сярод закрытых могілак горада (знайшоў толькі 2 кінутых помніка). Ёсць звесткі аб іх існаванні да 1933 г. (ананімныя жалезныя крыжы могуць быць і даваеннага часу, даты на помніках пачынаюцца з брацкіх магіл чырвонарамейцаў 1944 г., а асноўнае «засяленне» прыйшлося на 1950-60-я гг.
Акрамя таго, у адрознне да большасці іншых малых могілак сталіцы Беларусі, гэтыя поўнасцю знаходзяцца на крутым узгорку. Нарэшце пахаванні 1950-60-х пераважна праваслаўныя, а не свецкага тыпу. І гэта часткова пацвярджае маю гіпотэзу, што ў савецкі час народы СССР былі больш рэлігійнымі насуперак ціску дзяржавы, а цяпер ідуць у фарватары агульнаеўрапейскай тэндэнцыі рэлігійнай абыякавасці.
Усе прачытаныя надпісы зроблены па-руску сучасным правапісам. Пахаванні да сваякоў пазней 2001 г. не знойдзены.










30 лістапада 2015 г.
Андрэй Берастоўскі
http://berastouski.blogspot.com.by/2015/11/60.html