×

Лясныя могілкі

Лясныя могілкі – самы «малады» некропаль беларускай сталіцы. Хоць у праекце яны існавалі з 2013 года, падрыхтоўка месца пачалася толькі ў 2019 г., а для пахаванняў іх адчынілі толькі 1 сакавіка 2021 г. Тэрытарыяльна яны знаходзяцца па-за межамі горада паміж полем вёскі Вялікі Трасцянец і лесапаласой, за якой размешчаны палігон бытавых адходаў. Афіцыйны адрас: Смілавічскі тракт, 29. Крыху далей у бок пасёлка Сосны знаходзіцца ўрочышча Благаўшчына, частка Трасцянецкага мемарыяла – месца масавага знішчэння яўрэяў нацыстамі ў лагеры смерці «Малы Трасцянец». Плошча 1-ай чаргі Лясных могілак складае 34,69 га, а ўсяго пад некропаль адведзена 70 га зямлі.

Да Лясных могілак ад шашы Магілёўскага напрамку вядзе грунтавая дарога. Раз у некалькі гадзін туды са станцыі метро «Аўтазаводская» ходзіць аўтобус № 178э. 

Фота А. Берастоўскага, 18.08.2021.
Расклад працы «Лясных» ў розныя сезоны. У зімовы сезон (1 кастрычніка – 31 сакавіка) могілкі зачыняюць на 2 гадзіны раней, у 19:00. Фота А. Берастоўскага, 18.08.2021.
На новых могілках прадугледжаны традыцыйныя пахаванні труной у зямлю на сямейных участках, калумбарыі і газонныя (без надмагільных узгоркаў і агароджы).
Фота А. Берастоўскага, 18.08.2021.
Традыцыйныя пахаванні за першыя месяцы дзеяння новага некропаля з'яўляюцца самымі распаўсюджанымі. З сакавіка па жнівень 2021 г. тут магчыма пахавалі больш за 100 чалавек. За дзень можа пад'ехаць некалькі рытуальных машын, прычым не толькі з Мінска, але і з іншых рэгіёнаў Беларусі, калі судзіць па аўтамабільных нумарах.
Фота А. Берастоўскага, 18.08.2021.
У бок Вялікага Трасцянца і Мінска ўзведзены адміністрацыйныя будынкі і рыхтуецца 2-я чарга могілак. Плануецца пабудова царквы і рытуальнай залы на тэрыторыі некропаля. Фота А. Берастоўскага, 18.08.2021.
Насупраць тэрыторыі 1-й чаргі могілках знаходзіцца вялікая паркоўка. Але па стане на жнівень 2021 г. там ў асноўным знаходзяцца машыны рабочых, якія будуць 2-ю чаргу, і супрацоўнікаў могілках. Машын наведвальнікаў бывае не шмат. Фота А. Берастоўскага, 18.08.2021.

 

Дадатковая інфармацыя:
(1) Крыніца фотаматэрыялаў: Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска//Блог Андрэя Берастоўскага, доступ: https://berastouski.blogspot.com/2021/08/blog-post.html
(2) Схемы праезду на могілкі сваім і грамадскім транспартам: Кладбище Лесное//Аutoblog.by, доступ: https://autoblog.by/kladbishhe-lesnoe/
(3) Инфармацыя пра могілкі на сайце Спецкамбіната КБА: https://ritual-minsk.by/kladbishche-lesnoe/

 

Instagram
Instagram

Читайте еще