×

Козыраўскія могілкі

Козыраўскія могілкі – адны з самых маладых малых могілак Мінска. Заснаваныя ў 1917 г. у Козыраўскім пасёлку, адкуль і маюць сваю назву. Знаходзяцца на скрыжаванні Германаўскай вуліцы і Фізкультурнага завулка ў раёне старога аэрапорта і чыгуначнага прыпынку «Мінск-Паўднёвы». Плошча: 5,0324 га, тэрыторыя могілак абнесена бетонным плотам і падзелена на 3 сектары.

Могілкі адносяцца да катэгорыі абмежавана-дзеючых, там магчыма пахаванне урны з прахам да сваякоў, гэта звычайна бывае 1-2 разы штогод на кожных малых могілках сталіцы Беларусі. Адміністрацыя некропаля знаходзіцца на Кальварыйскіх могілках. (1).

Від на могілкі з боку ўвахода ад Фізкультурнага завулка. Люты 2017 г. Фота А. Берастоўскага
Карта могілках з боку асноўнага ўваходу з Германаўскай вуліцы. Люты 2017 г. Фота А. Берастоўскага
Напамін пасляваенных цяжкасцяў: магіла Дзёмінай Святланы Мікалаеўны, якая нарадзілася і памерла ў адзін і той жа год –1947. Дарэчы, на Козыраўскіх могілках па стане на 2017 г. было вельмі шмат магіл з жалезнымі крыжамі і металічнай агароджай. Пахаванне каля мяжы з Фізкультурным завулкам Люты 2017 г. Фота А. Берастоўскага
Магілы сям'і Валадзько. Іх жыццё абарвалося ў 1942 г. Таксама каля Фізкультурнага завулка. Люты 2017 г. Фота А. Берастоўскага
Магіла Івана Міхевіча Астраўлянчыка (1886-1967) з рэдкай для мінскіх могілках эпітафіяй на беларускай мове ды яшчэ і з вершам. Ёсць верагоднасць, што аўтар эпітафіі – жодзінская паэтэса Раіса Астраўлянчык. Знаходжанне магілы: 2-сектар, каля плота ў напрамку да вуліцы Вільямса. Люты 2017 г. Фота А. Берастоўскага
Рэдкі помнік, зроблены цалкам з металу. Паколькі магіла 1958 года, відавочна, што помнік пастаўлены адносна нядаўна на месцы старога помніка ці крыжа.3-і сектар. Люты 2017 г. Фота А. Берастоўскага
Крэатыўны мармуровы помнік на месцы яшчэ адной бацькоўскай трагедыі 1961 года: Галачка Старавойтава пражыла менш за 1 год... 1-ы сектар. Люты 2017 г. Фота А. Берастоўскага
З 2016 года Спецкамбінат КБА размяшчае на недагледжаных магілах «лісты шчасця» : ламінаваныя аркушы паперы, дзе ад сваякоў памерлых патрабуюць добраўпарадкаваць пахаванне за 2 гады. Пасля гэтага, калі сваякі не адгукаюцца, сіламі КБА дэмантуюць помнік і агароджу і ставаць тыповы квадратны помнік на магілу. Люты 2017 г. Фота А. Берастоўскага
Помнік магілы дасавецкага тыпу з цэльнага камяня. Каля скрыжавання Фізкультурнага завулка і Германаўскай вуліцы. Люты 2017 г. Фота А. Берастоўскага

На гэтых могілках ёсць і іншыя славутасці, самымі вядомай з якіх з'яўляюцца магілы братоў Сенько (3), мінскіх падпольшчыкаў а таксама салдат, якія загінулі ў 1944 г. падчас вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў і нават магіла мастака Мікалая Тарасікава (1908-1965). Часам да іх водзяць экскурсіі. Як бачым, магчымасці экскурсаводаў могуць не абмяжоўвацца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.

Зноскі
(1) Паводле інфармацыі сайта ritual.by
(2) Фотаздымкі са старонкі «Козыраўскія могілкі. Царства жалезных крыжоў. // Блог Андрэя Берастоўскага, доступ: http://berastouski.blogspot.com/2017/02/blog-post_11.html (больш за 30 фота)
(3) Прогулка по Козыреву. Часть 1. Козыревское кладбище //Библиотека минчанина, доступ: http://minchanin.esmasoft.com/walks/kozyrevo/kozyrevo1.html

Некалькі фото, зробленыя ў 2014 годзе.

5.04.2014, Фота Валажынскага У.Г.
5.04.2014, Фота Валажынскага У.Г.
 5.04.2014, Фота Валажынскага У.Г.
 5.04.2014, Фота Валажынскага У.Г.
5.04.2014, Фота Валажынскага У.Г.
 5.04.2014, Фота Валажынскага У.Г.
 5.04.2014, Фота Валажынскага У.Г.
5.04.2014, Фота Валажынскага У.Г.
 5.04.2014, Фота Валажынскага У.Г.
 5.04.2014, Фота Валажынскага У.Г.

 

 

 

 



 

Telegram

Читайте еще