×

Александр Белый

Александр Белый

Александр Белый, он же “корчмарь Янкель Верещака”, известный историк – автор многочисленных публикаций по истории традиционных белорусских блюд и продуктов, многолетний координатор проекта «Наша Страва» по возрождению национальных кулинарных традиций. Владелец усадьбы «Марцiнова Гусь».

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнесу ў Вялікабрытаніі (1996). Доктар гуманітарных навук (навуковая ступень прысвоеная Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Літвы).

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя картаграфіі і замежных сувязяў ВКЛ, заходнееўрапейскі культурны, тэхналагічны і эканамічны ўплыў на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, гістарычная іканаграфія Беларусі Сярэднявечча і новага часу.

Аўтар манаграфіі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Мінск, 2000) — дэталёвай рэканструкцыі эвалюцыі зместу назвы «Белая Русь» у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц VI—XVIII ст. Аўтар артыкулаў пра гісторыю Беларусі ў часопісе «Спадчына», Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае», у англійскіх часопісах. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ). Каардынатар праект «Наша Страва» — рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі.

Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Францішка Багушэвіча (2001).

Instagram
Instagram

Читайте еще