×

Андрей Берестовский

Андрей Берестовский

Андрэй Берастоўскі. Гісторык, публіцыст, перакладчык.
Нарадзіўся 24 сакавіка 1979 г. у г. Мінску. Скончыў сярэднюю школу №7 г. Барысава ў 1996 г. з пахвальнай граматай за выдатныя поспехі ў вывучэнні гісторыі. У 1997-2002 гг. навучаўся на гістарычным факультэце БДПУ імя М. Танка (спецыяльнасць «гісторыя і замежная мова (англійская)».

У 2002-2004 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і англійскай мовы ў сярэдняй школе №197 г. Мінска. Пасля гэтага працаваў у розных вну горада як выкладчык англійскай мовы для розных спецыяльнасцяў, мовазнаўства, перакладазнаўства і як перакладчык з англійскай, французскай і польскай моў.
Паралельна займаўся даследаваннямі ў галіне сусветнай гісторыі, філалогіі англійскай мовы і пытанняў перакладу.

З 2004 г. па цяперашні час мае больш за 20 публікацый тэзісаў навуковых канферэнцый на рускай, беларускай і англійскай мовах па розным пытанням сусветнай гісторыі, метадалогіі выкладання англійскай мовы і праблем перакладу, а таксама 5 артыкулаў ва ўнутраным зборніку Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.

З канца 2000-х пачаў цікавіцца праектамі па папулярызацыі гісторыі на рэсурсах Інтэрнэта. З гэтага часу артыкулы А. Берастоўскага, большай часткай на беларускай мове, сталі з'яўляцца на сайце historiapure. З 2012 г. пачаў удзельнічаць у праекце «Вікіпедыя» на беларускай мове афіцыйным правапісам. Пазней з'явіліся публікацыі на парталах «Минск старый и новый», «Историческая правда – Беларусь» і «ARCHE пачатак». Таксама ўдзельнічае ў праекце «Некропалі Беларусі». Вядзе «Блог Андрэя Берастоўскага» на платформе Blogger і старонку гістарычнай публіцыстыкі на партале «Самиздат».
Аўтар-складальнік зборніку «Гісторыя ЗША ў дакументах» (2014 г.)

Жанаты. 2 дзяцей.

Instagram
Instagram

Читайте еще