СЬЛЯПЯНСКІЯ МОГІЛКІ

Цікавы аповяд аб выпадку на Сльяпянскіх могілках даслаў Зьміцер Гарбрчоў.


Сабралася неяк моладзь за вёскай каб паспяваць ды паплясаць. Неўзабаве зайшла ў іх гаворка пра сьвет іншы, пра могілкі ды памерлых. А час ужо быў калі Сонца пачало на ложак свой вяртацца, ды Месяцу неба саступаць.

Пачалі хлопцы адзін перад адным ды перад дзеўкамі выхваляцца, якія яны моцныя ды смелыя. А адзін з іх больш за іншых горла драуў (няхай імя яму будзе - Ясь).

Ну і вырашылі спрэчку скончыць так: хто тут грамчэй за ўсіх выхваляўся, той нехай і доказ дасьць сваёй адвагі. А павінен ён пайсьці на Сьляпянскія могілкі, у самую іх глыбіню ды ў крыж драўляны, што пастаўлены па гандляру газай, цьвік убіць. Так і ў мужнасьці яго доказ будзе і ўсім чутно стане, што не спужаўся хлопец і не зьбег ціхенька, спрэчку выйграў. На тым і дамовіліся.

 
Генрых Вейсенгоф. Беларускія могілк (Русаковічы) 1889 г.


Узяў наш герой малаток, цьвік, дачакаўся поўні і пайшоў на могілкі.

А Сьляпянскія могілкі на гарышчы стаяць, векавымі соснамі прыкрытыя, месяц праз іх з неахвотай прабіваецца...
Страшна хлопцу: і дрэвы неяк падазрона рыпяць, і цень ад іх надта пачварны, і яшчэ як знарок сава вухаць пачала. Ды і ганляр той, усім вядома, не абы-як памёр...

Але ідзе хлопец, спяшаецца, паміж крыжамі ўхіляецца, бо чым далей - тым цямней і непакойна на душы... А ў самога Яся далоні мокрыя і сэрца ў вушах дробным боем грукае...

...Знайшоў такі крыж прызначаны. Сьцяў моцна зубы каб не стукалі як косткі мерцьвякоў, выхапіў з карману сьвіткі малаток, прыладзіў цьвік і хуткімі кароткімі махамі прыбіў той цьвік ў пазначанае месца.

Добра гук у жалобнай цішыні панёсся, ажно сава сваім вуханнем падавілася. Імгненне на працу патраціў, а спіна мокрая і рукі трымцяць як апасьля добрага фэсту. Добра, што ў мерцьвякоў вушэй няма! Нейдзе здалёк завугукалі сябры - значыць, і яны пачулі. Крыху палягчэла.

...Павярнуўся хлопец бачком да крыжа каб назад вяртацца. І тут сэрца нібыта ільдзяная рука мерцьвяка сціснула. Халодная вільготная хваля поту абдала ўсё цела, абліла страхам з ног да галавы, подых захапіла. Няма адсюль ходу! Трымае яго нешта! Няўжо нябожчык трымае???

 


...Ясь ірваўся і крычэў, крычэў і ірваўся так, што ад ляманту закладвалі ўласныя вушы, крычэў да болі ў грудзях... На нейкі момант падалося хлопцу, што ўжо зямля пад ім шавеліцца, бугрыцца і лязуць з яе агідныя спарахнелыя косткі... А потым панна беспрытомнасьць накрыла храбрэца цемнай тоўстай коўдрай...

*Начніцы — начныя дэманы. Па павер'ях, начніцамі становяцца пасля смерці жанчыны — ведзьмы, якія не мелі дзяцей. Тэрмін «начніцы» вядомы ўсім славянам, разам з іншымі назвамі: плаксы, плачкі, плаксівіцы, кріксы, кріксы-вараксы, кріксы-плаксы, паўночніца і г.д.

         


...Толькі пад раніцу пасмялелі сябры, каб ісьці шукаць Яся. Чулі яны яго дзікія крыкі і самі верылі, што сапраўды прыйшлі начніцы па душу хлопца...

Так апраналіся у Менскай губерні. Відавочна, нейкі "Менскі строй" (у правым верхнім вуглу пазнака - Мінская губ.). Рэкламныя вобразы кампаніі барона фон Лібіха ў серыі "рускія народныя касцюмы", якая выкарыстоўвалася ў Германіі ў 1906 годзе.


Што ж тут было на самой справе? Ну, па-першае, супакоімся: Ясь наш застаўся жывы, можа толькі трохі звар'яцеў. Па-другое... Праўду людзі кажуць, што ў страха вочы вялізныя.

Справа ў тым, што Ясь так сьпяшаўся і рукі яго так трымцелі і калаціліся, што ён і не агледзеў як прыбіў полы сваёй доўгай сьвіткі да крыжа. Вось крыж яго і трымаў…

 
Сучасны стан былых Сьляпянскіх могілак - узвышша пад Метэастанцыяй на праспекце Незалежнасьці (злева ўверсе).
http://orda.of.by/.map/?53.928553,27.633599&m=gm/17,rkka/14,1v/14,wig/14

 

Зьміцер Гарбачоў
1920-я гг. В. Вялікая Сьлепня. Запіс 1998 г. Аповяд Ганны Кучмель (1910-2002)



Крыніца: https://www.facebook.com/groups/140708496265864/permalink/176900342646679/

Читайте еще