минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Цагельная незацуглянасць

Хто цяпер не ведае цудоўную воданапорную вежу зусiм побач з будынкамi былой чыгуначнай бальнiцы? Ды i самi тыя будынкi ў апошнi час змянiлiся. У лепшы цi горшы бок – гэта ўжо для каго як.

 01

02

Цiкавяцца людзi i матэрыялам, з якога тыя будынкi пабудаваны. Асаблiва прыемна ўбачыць на старых цаглiнах надпiсы вытворцаў. Для iншых тыя клеймы, наогул, маюць нейкi сакральны сэнс. Захавалiся пэўныя надпiсы i на цаглiнах узгаданых будынкаў. На вялiкi жаль, дакладна адказаць, каму належыў гэткi знак, мы не можам.

 03

Здагадкi i нават сцверджаннi, што Iяхiму Клейну (заснавальнiку першага ў Менску цагельнага завода), вельмi слушныя, але ён «мецiў» цэглу сваiм поўным прозвiшчам. Да таго ж нiхто не адказаў на пытанне, дзе ж знаходзiлася ў Менску клейнаўская цагельня. Калi меркаваць па даце ўзвядзення гэтых будынкаў (1912-14 гг.), завод Клейна павiнен быў трапiць у кола зроку не аднаго даведнiка пачатку XX стагоддзя. Да таго ж, малаверагодна, што аўстрыец дажыў да перадваеннага часу, бо з'явiўся ён на абсягах Iмперыi ў першай палове XIX стагоддзя. Акрамя таго, нам вядома, што пасля смерцi Клейна яго жонка хутка прадала цагельню. Сумнiву дадае i наяўнасць пасярод згаданых надпiсаў гэтых.

 04

05

Цэглу з «лагатыпам» «ГК» гатаваў цагельны завод Рыгора Каплана. Цалкам верагодна, што цэгла з надпiсам «К.» таксама належыла Каплану. I ўсё ж падстаў лiчыць, што вежа збудавана з цэглы Клейна, даволi шмат.

Зараз недалёка ад узгаданамi намi месца вырабляе цэглу самавiтае прадпрыемсатва, але гiсторыю сваю былы савецкi цагельны завод № 1 вядзе ад цагельнi Залкiна i Астрахана. Дакладней сказаць, гэтае прадпрыемства ўсё не можа вырашыць, чыю гiсторыю яно працягвае, бо не збiраецца адказвацца i ад цагельнi Каплана. Да яе мы яшчэ сёння дойдзем, а зараз звернем увагу на гэткi факт. На старых мапах гэтай мясцовасцi пазначана адразу 2 цагельнi ў раёне сучасных вулiц Малай, Мiнiна i завулка Соф'i Кавалеўскай.

 06

На месцы цагельнага завода Залкiна-Астрахана ў паслярэвалюцыйны час шчыраваў вышэйзгаданы Першы цагляны завод. Ад спадчыны былых цагелен да нашых дзён дажылi колькi старых вытворчых пабудоў ды прывабная вежа.

 07

08

 09

10

Вежа тая ў гады вайны была наглядальным пунктам нямецкiх вайскоўцаў.

11

Акрамя таго вабяць вока зарослыя травой лугi ды футбольны стадыён на месцы кар'ераў.

12

Характэрна, што ляжыць стадыён нiжэй узроўня вакольнай мясцовасцi. Новае ж прадпрыемства працавала па-геройску: да яго правялi чыгуначную ветку, цаглiны яго палеглi ў будынкi Опернага тэатра, Акадэмii Навук… Свой Дом культуры завод па-савецку адбудаваў на старых могiлках, але зараз тую халеру напаткаў лёс Краiны Саветаў.

13

14

Цiкава назiраць, як з падлогi былога культурнага асяродку ўзнялi свае галiнкi да неба дрэвы…

 15

На могiлкавым узгорку зараз паўстаў сквер iмя Мiнiна.

 16

На прылеглай да былога завода тэрыторыi захавалася яшчэ некалькi цiкавых старых будынкаў, але цi «ўдзельнiчалi» цаглiны «нашага прадпрыемста» ў iх пабудове, вызначыць не пашанцавала.

 17  

18

 19

20

У перадваенны час савецкi завод з'ехаў на месца iншай старой цагельнi, у канцы сучаснай вулiцы Мiнiна. Мажлiва, менавiта тут калiсьцi i была цагельня Клейна. Аб страчанай цагельнi нагадваюць зараз пляцоўкi па абодвух баках завулка Соф'i Кавалеўскай, якiя займаюць месца былога кар'ера.

 21

Захаваўся, хаця i змянiў выгляд, i перадваенны галоўны корпус завода на новым месцы.

 22

Наогул, наяўнасць старых i новага прадпрыемстваў побач з чыгункай абумовiла досыць вялiкую колькасць цiкавых будынкаў на прылеглай тэрыторыi.

23

24

25

26

Дарэчы, у будынку з вежай пад час вайны праводзiўся рамонт нямецкай танкавай тэхнiкi.

 27

Захавалася таксама драўляная забудова мясцовасцi.

28

29

Мы ж вяртаемся да цагельнi Каплана. Месцiлася яна ў Дабрамысленскiм завулку. Зараз на яе месцы стаяць пабудовы гiмназii № 41. Дарэчы, гэтая навучальная ўстанова носiць iмя настаўнiка. Адна з пабудоў, а менавiта школьныя майстэрнi, прэтэндуе на званне спадкаемцы былога цагельнага завода. У апошнi час праведзены рамонт будынку, што канчаткова паставiла гэтую здагадку ў рэжым верагоднасцi.

30

Але верагоднасць тая даволi вялiкая. Прынамсi, змешчаныя ў двух кроках ад школы старыя будынкi цалкам складзены з цэглы Гiрша Розенберга.

31

Хутчэй за ўсё цагельны завод Каплана ў 1895 годзе будаваўся з таго ж бабруйскага матэрыяла.

32 

33

Нельга выключаць i той магчымасцi, што пакрыўджаныя людзьмi, часам ды полымем усе гэтыя будынкi ўваходзiлi ў цагельнае прадпрыемства. У розных месцах Менска яшчэ можна адшукаць цаглiны завода Каплана. Мiж тым, гадавая вытворчасць цаглiн дасягала на прадпрыемстве амаль 4 мiльёнаў.На жаль, няма магчымасцi адшукаць месца, адкуль паступаў матэрыял для работы прадпрыемства. Даволi вялiкi завод мусiў мець паблiзу суадносную крынiцу сыравiны, але вакольныя мясцiны нават у той час былi шчыльна забудаваны. Таму будзем лiчыць, што «цагельнiкi» рабiлi шматлiкiя падкопы ў жаночае аддзяленне менскай турмы  . Яно было побач. Калi ж сур'ёзна, то верагодней за ўсё, што сыравiну сюды прывозiлi па чыгунцы. Яна таксама была зусiм недалёка.

Верагодна, гэткiм жа чынам частка сыравiны паступала яшчэ ў адну прычыгуначную цагельню, якой валодаў Сляпян.

 34

Цi захаваўся будынак яго завода ў бязладдзi забудовы канчатковай часткi вулiцы Караля, вызначыць цяжка. Нават калi глядзець з вышынi нямецкага ДАКа.

 35

Меўся ў Сляпяна i кар'ер. Зараз на яго месцы на спуску па вулiцы Дразда чакаюць свайго часу бакалейныя тавары.

 36

З iншага боку чыгункi, на рагу цяперашнiх Харкаўскай вулiцы i Дамашэўскага завулку, месцiлася цагельня Фрыда.
У савецкi час да яе правялi асобную чыгуначную ветку. Але ў час вайны завод гэты зарабiў дрэнную славу, бо ў яго кар'еры была знiшчана вялiкая колькасць людзей. Помнiк ахвярам з'явiўся на вулiцы Прытыцкага, адразу за Кальварыйскiмi могiлкамi, бо сведкi тых падзей месцам расстрэлаў называлi тэрыторыю «за Кальварыей». Але ў той час пад Кальварыей маглi разумець зусiм iншае.

 37

Вядома, нейкую частку людзей знiшчылi i за могiлкамi, але галоўным месцам злачынства 7 лiстапада 1941 года былi былыя кар'еры Фрыда. На месцы цагельнага завода зараз можна адшукаць пабудову «без часу», але атаясамлiваць яе з прадпрыемствам Фрыда заўчасна.

 38

Сярод цагельных заводаў на мяжы XIX-XX стагоддзяў асобнае месца займаюць прадпрыемствы на Тучынцы. Цяжка вызначыць дакладна, дзе яны знаходзiлiся. Нават З.Шыбека наконт цагелен Рубенчыка i Файна-Шэкта ў розныя гады распавядае пра розныя iх адрасы. Фiгуруюць мясцовасцi то памiж вулiцамi Скрыганава i Бiрузова, то памiж праспектам Пераможцаў i Ракаўскай. Але гэта цалкам магчыма, бо часам гаспадары аддаленых заводаў жылi i трымалi канторы ў цэнтры. Калi ж паглядзець на прыведзеную вышэй мапу, то можна звярнуць увагу на шэраг цагелен уздоўж сучаснай Харкаўскай вулiцы. Дзве з iх амаль казытаюць адна другую. Цагельныя заводы Рубенчыка i Файна-Шэкта таксама месцiлiся побач. Зараз тэрыторыя былых цагелен забудавана жыллём, прадпрыемствамi прамысловасцi ды аўтатранспарта.

 39

Месца яшчэ адной цагельнi на вулiцы Харкаўскай зараз займае прыбiты часам ды наркатычным угарам Тучынскi сквер. Цiкавае архiтэктурнае вырашэнне ды прыязныя скульптуры зараз нават выклiкаюць нейкае спачуванне.

40

41

Хаця даследчыкi i гавораць пра прыроднае паходжанне вадаёма, старыя карты сцвярджаюць iншае. Бо ляжыць «тучынскае возера» на месцы кар'ера ўзгаданай цагельнi. Каму належыла цагельня ў дарэвалюцыйны час цi ўзнiкла яна адразу пасля дэкласацыi грамадства, сказаць цяжка.

Сярод цагельных гаспадароў Менска можна сустрэць яшчэ прозвiшчы Урбана, Варгафтыка, Любанскага. Кагосьцi, пэўна, тагачасныя даведнiкi запамятавалi. Наогул, у першыя савецкiя часы колькасць цагельных заводаў у Менску значна павялiчылася. Частка такiх прадпрыемстваў, зразумела, займала памяшканнi былых цагелен. На жаль, амаль нiчога зараз не нагадвае аб былых гаспадарах. Цi не адзiным прыемным момантам новай цэглы пэўны час былi беларускiя лiтары (як не хочацца памылiцца) на другасортных гатунках, кляймаваў якiя цагельны завод № 4.

 42
цэгла завода № 4

43
цэгла Каплана

44
цэгла Рубенчыка

45
цэгла Слепяна, Добрыя Мыслі

46
цэгла Фрыда

47
Мінскі завод сілікатных вырабаў на вул. Мініна. Фота С.Яраховіча

Хочацца верыць, што недзе гэтую традыцыю працягваюць…

Матэрыял даслаў Зміцер Наўмаў. Крыніца:  http://forum.globus.tut.by/viewtopic.php?p=61984#61984


Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | swe | pl