минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Слепня

Памяцi бабулi i матулi...

Гісторыя Вялікай Сьлепні яшчэ не напісана... Магчыма, з-за таго, што яна доўгія часы была ваколіцай Менску, магчыма - з-за таго, што таму, хто яе ведаў, было не да гісторый...

Але яна ёсьць... Гiсторыя ваколiчнага Менску. Ненапісаная, распавяданая маёй бабуляй і маімі продкамі, сабраная са старых здымкаў, аркушаў і мап. Яна жыве ў маіх думках і натхняе...

З бабуліных успамінаў вядома, што насельніцтвам Сьлепні былі вольныя сяляне, былыя крэпасныя Ваньковічаў. Першай вядомай згадкай аб вёсцы стаў для мяне дакумент "Полный список обитаемым местам в Минской губернии (1859)", але па ўскосных дадзеных вядома, што гэтыя мясцовасьці, як і суседняя Вялікая Сьляпянка, належалі з XVII ст. Радзівілам (а Сьляпянке тут).

Аднак, магчыма, найбольш старэйшым успамінам аб Сьлепне як рэчцы і яе мікратапаніміцы трэба лічыць “Акт… ревизорского разграничения кгрунтов мещан меньских з кгрунтами шляхетскими” 1557 г., дзе гаворыцца, што “речка Слепня” на ўсім працягу ідзе па землях, прыналежных да места (гораду). Ад пачаткаў рэчкі да маста“на дороге Борисовской, у великом лесу…”. На правы бок ад гэтай мяжы ляжалі землі гораду, на левы – землі “селища Чурыловского… до Колодезища…”. Далей мяжа ішла ля “болот”, якія месціліся “от селища Чурыловского до Озерища”. Далей яна перасоўвалася праз “дорогу Городишскую”, “дорогу Друцкую”, якая ішла “з Менска на Чернев брод”, далей – “до истока речки Словти, до дороги Могилевское”.

У другой палове ХІХ ст., згодна дакументу "Полный список обитаемым местам в Минской губернии (1859)" вёска адносілася да "Степянского общества Сенницкой волости Минского уезда Минск. губ."; па царкоўнаму падзелу - "к приходу Минского Екатерининского собора" (Петрапаўлаўская царква 1611 г. на Нямізе); ад валастнога цэнтру адстаяла на 14 вёрст; насельніцтва - 137 муж. и 117 жан.


"Полный список обитаемым местам в Минской губернии (1859)". Большая Слепня по административному делению относится к Степянскому обществу Сенницкой волости Минского уезда Минск. губ.; по церковному - к приходу Минского Екатерининского собора.
Обратите внимание - присутствует и урочище Слепня, а также имение Слепянка (владение Ваньковичей)


Згодна з польскай энцыклапедыяй "Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich – słownik encyklopedyczny wydany w latach 1880–1902..." "СЬЛЕПНЯ - вёска і крыніца р. Сьлепні, у пав. мінскім, у 6 вёрстах на поўнач ад Мінску; у 1-й акрузе паліцэйская мінскай, у. Сенніцкі, мае 16 паселянняў; землі лёгкія, у ваколіцы - магутныя лясы. Уладанне Ваньковічаў з прыгонным правам".

 
О четырех Слепнях - в дореволюционном источнике Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich – słownik encyklopedyczny wydany w latach 1880–1902 w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego; rejestrował toponimy z obszaru Rzeczypospolitej Obojga Narodów oraz niektórych terenów ościennych (m.in. części Śląska, czy Prus Książęcych); wielokrotnie wznawiany, stanowi cenne źródło wiadomości geograficznych, historycznych, gospodarczych, demograficznych i biograficznych)
Уласны пераклад:
СЛЕПНІ - чатыры паблізкіх засьценка над р. Сьлепня,даплыву Свіслачы (пав. мінскі), у 2 вёрстах на ўсход ад Менску.
СЬЛЕПНЯ - рэчка у пав. мінскім, пачынаецца у балотах за в. Сьлепня, у межах у. Сенніцкага, плыне у накірунку паўдневым каля фальв. Малая і Вялікая Сьляпянкі, дзе зыходзіць на млын у разліве, званым Сляпянскае возера, перасякаецца чыгуначнай лініяй накірунку Масква-Брэст, плыне далей каля некалькіх засценкаў Слепні і каля засценку Шесчетовшчызна і з левага боку упадае ў Свіслач. Даўжыня патоку - 12 вёрст, берагі парослыя буйнымі травамі. Рэчка ўсспамінаецца у мясцовых даўніх дакументах.
СЬЛЕПНЯ - вёска і крыніца р. Сьлепні, у пав. мінскім, у 6 вёрстах на поўнач ад Мінску; у 1-й акрузе паліцэйская мінскай, у. Сенніцкі, мае 16 паселянняў; землі лёгкія, у ваколіцы - магутныя лясы. Уладанне Ваньковічаў з прыгонным правам.


 
Палiцэйски ўраднiк Кучмель Аляксандр Рыгоравiч (к.1883/4-?), адзiн з прадстаўнiкоў заможных сьляпянцаў

У сярэдзіне 1930-х гг., згодна адміністрацыйнага падзелу, мая Сьлепня стала "Сельскохозяйственная артель (колхоз) "Большевик", д. Большая Слепня Слепянского сельсовета Минского района Минской области" (дзярж. архіў Мінскай вобл., ф. 2497).

У тыя ж 1930-я гг. было шмат чаго зроблена, каб зруйнаваць патрыярхальны ўклад жыцця вяскоўцаў: гэта і пашырэнне тракту на Маскву, і закрыцце царквы на Сьляпянскіх могілках (раён сучаснай абсерваторыі) і абражэнне мясцовых могілак і шмат чаго яшчэ, што засталося невядомым ці непералічаным...

А пасля вайны (1949) Сьлепня ўвайшла ў "Сельскохозяйственная артель (колхоз) им. Фрунзе, д. Большая Слепня Слепянского сельсовета Минского района Минской области" (дзярж. архіў Мінскай вобл., ф. 2403).

Указам ад 8 жніўня 1959 г. значная частка ваколічных населеных пунктаў Мінскага раёна была ўключана ў гарадскую мяжу Менска. Пачаўся працэс знішчэння "туземная" мікратапанімікі "Менску ваколічнага"...

 
Фрагмент из U.S.S.R. Pergamon World Atlas. - Pergamon Press, Oxford, 1967, pp.193-194 (английская версия массивного польского Atlas Swiata (весит ок.5.5 кг, объем карт - 48 кв. м), в основу которого положены карты Топографической службы Польской армии). Источник: http://www.davidrumsey.com/


 
СПРАВОЧНО: Фрагмент карты "Рост территории Минска 1800-2004". В правом верхнем углу видн, что центр современного микрорайона Восток - Б. Слепня. Также отмечены однокоренные "Слепни" и группа топонимов "Слепянка"

Сёння аб былой вёсцы нагадвае толькі вул. Вялікая Слепня (Большая Слепня), якая праходзіць праз Севастопальскі парк (і па самым краі гістарычнай Сьлепні)...

Дарэчы, рэшткi Сьлепнi (прыватныя дамы) былi зруйнаваны падчас будаўнiцтва Нацыянальнай бiблiятэкi...


Фото подготовил Дмитрий Маслий

Дзмітрый Гарбачоў, ліпень 2015


Фото Воложинского В., 2009 г.

Остатки садов частного сектора. Фото Воложинского В., 2009 г.



Крынiцы:
1) Асабiсты архiў аўтара Дзмітрыя Гарбачова
2) Вероника ЧЕРКАСОВА. ГОРОД МЕРТВЫХ В ГОРОДЕ ЖИВЫХ // «БелГазета» №2 (318) 14 января 2002 г. - httpa//www.belgazeta.by/…/www.belgaze…/ru/2002_01_14/arhiv_bg/3515/
3) Кладбище бывших деревень Большая и Малая Слепянка - httpa//www.minsk-old-new.com/…/www.minsk-old-new.com/minsk-2725.htm
4) Ваньковічы. Слаўны род зямлі беларускай. - httpa//niab.by/vid…/vankovich/:::http://niab.by/vid_lich/vankovich/
5) Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI – начала XX века // Архитектура и строительство. - 03.11.2008 - httpa//ais.by/print/story/11848:::http://ais.by/print/story/11848
6) httpa//www.karty.by/:::http://www.karty.by/















Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | swe | pl