минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

музей гісторыі адукацыі

Першы музей гісторыі адукацыі

3 кастрычніка 2001 г. у нашай гімназіі працуе Музей гісторыі адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і гісторыі 12-й гімназіі г. Мінска. Нялёгка было сабраць звесткі як пра адукацыю, так і шматгадовую гісторыю навучальнай установы, але архівы Мінска і Дзяржынска дапамаглі нам у гэтым. Сабраць неабходны матэрыял – гэта палова справы, але далейшая праца ў музеі не менш цяжкая, тым больш, што тады мы не мелі дасведчанага спецыяліста. Давялося засесці, акрамя архіваў, у бібліятэкі, сустракацца з супрацоўнікамі дзяржаўных музеяў. Шмат дапамагае загадчык аддзела краязнаўства Мінскага дзяржаўнага турысцка-экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Яргольская: дае слушныя парады і рэкамендацыі па стварэнні музея, раіць наладзіць цесную сувязь з дзяржаўнымі музеямі сталіцы. Спачатку мы звярнуліся ў Нацыянальны музей гісторыі Беларусі, пасля ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча і прапанавалі супрацоўніцтва. Цяпер, калі нешта неабходна ўдакладніць, мы ідзем у «нашыя» музеі, дзе нам заўсёды дапамогуць. Дзякуй, калегі!

На працягу кожнага навучальнага года нашыя гімназісты знаёмяцца з музеямі Мінска, а калі бываюць на экскурсіях у іншых гарадах і краінах, абавязкова наведваюць мясцовыя музеі.

Самай галоўнаю формай працы музея, вядома, была і застаецца экскурсія. Іх у нашым музеі праводзяць навучэнцы на беларускай, рускай і англійскай мовах. А ў сувязі з тым, што гімназісты пяты год вывучаюць кітайскую мову (адзін клас у паралелі), мы распачалі падрыхтоўку да правядзення экскурсіяў на кітайскай мове.

Павялічваецца і колькасць экспанатаў, цяпе іх больш чатырох тысячаў (асноўнага і дапаможнага фондаў). Сярод найбольш цікавых – касцюм гімназіста канца ХІХ – пачатку ХХ ст., падручнікі, кнігі і сшыткі, якім больш за 100 гадоў, драўляныя школьныя парты і інш. Музей прымае ўдзел у акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» турысцка-краязнаўчай экспедыцыі «Наш край». Дзеля гэтага арганізоўваюцца вандроўкі, паездкі, экскурсіі па родным краі, праводзяцца сустрэчы з вядомымі ў Беларусі людзьмі, ветэранамі вайны і працы, выпускнікамі, аўтарамі падручнікаў, па якіх вучацца гімназісты. Матэрыялы музея выкарыстоўваюцца на ўроках і пазакласных мерапрыемствах, па іх праводзяцца ўрокі краязнаўства для студэнтаў педуніверсітэта імя М. Танка.

Час не стаіць на месцы, змяняецца і падыход да працы ў школьным музеі. У нас праводзяцца такія экскурсіі, як «Сем цудаў музея», «Гісторыя аднаго экспаната», «Гісторыя аднаго фотаздымка», «Эвалюцыя прадметаў для лічэння», тэматычныя экскурсіі «Пра аловак і парту», «Глобус і карта» і інш.

Напэўна, чытач ужо зразумеў, што наш музей – расказ пра вучняў і настаўнікаў, таму мы шукаем матэрыял пра тых, хто праславіў Беларусь сваёю працай. Вы можаце знайсці тут інфармацыю пра 67 чэмпіёнаў свету, Еўропы, заслужаных настаўнікаў, настаўнікаў, якія разам з вучнямі абаранялі Айчыну і былі ўганараваныя званнем «Герой Савецкага Саюза». Гімназісты, чальцы савета музея, збіраюць матэрыялы пра педагогаў-ветэранаў і выдаюць зборнікі пад назвай «Летапіс-адкрыццё», бо ў іх кожны педагог, які працаваў шмат гадоў у той ці іншай навучальнай установе, апавядае пра сябе, сваіх вучняў, школу, пра цяжкасць прафесіі настаўніка і яе вялікую радасць. Адзін экзэмпляр «Летапісу» заўсёды застаецца ў музеі, а кожнаму ветэрану ўручаецца выдадзены зборнік.

Штогод абнаўляем буклет пра музей і мультымедыйную прэзентацыю. У лістападзе 2010 г. наш музей удзельнічаў у рэспубліканскім семінары кіраўнікоў музеяў установаў адукацыі «Сучасныя падыходы ў працы музеяў установаў адукацыі».
У кастрычніку 2002 года Упраўленне адукацыі Мінгарвыканкама прысвоіла музею званне «Народны». Мы прымаем больш за тысячу наведнікаў у год, сустрэлі 35 замежных дэлегацыяў, далі 68 кансультацыяў для тых, хто вырашыў адкрыць у сваёй навучальнай установе падобны музей. Гімназія супрацоўнічае з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі, таму наш музей пастаянна наведваюць слухачы АПА, а гэта настаўнікі і кіраўнікі школаў Беларусі.

Прыходзьце і вы да нас (Мінск, вул. Голубева, 10), мы з радасцю сустрэнем усіх.

Роза МАРЧАНКА, кіраўнік Народнага музея «Гісторыя адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і гісторыя 12-й гімназіі»
Друкуецца па згодзе з рэдакцыяй "Краязнаўчай газеты", 2011, № 7, с. 3





Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | sh