минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Галоўная ўніверсальная крама (ГУМ)

Пр-т Незалежнасьці, 21

 Будынак збудаваны паводле праекта архітэктараў Р. Ґеґарта і Л. Мілегі. Адкрыты ў 1951 г.


 Першая галоўная ўніверсальная крама - ГУМ - зьявілася ў Менску 28 траўня 1934 г. Яна стаяла на рагу вуліц Савецкай (пр-т Незалежнасьці)
і Камсамольскай.

 Аднак падчас вайны будынак быў моцна пашкоджаны. Яго магчыма было аднавіць, аднак напаўразбураная вуліца Савецкая ў  адпаведнасьці з пасьляваенным плянам разьвіцьця горада, мусіла пашырыцца, таму рэшткі даваеннай крамы сьцялі.

 Улетку 1944 г., адразу пасьля вызваленьня горада ад акупантаў, ГУМ пачаў адраджацца ў выглядзе драўляных шапікаў і намётаў, раськіданых па ўсім Менску. У ніх прадаваліся „боты скураныя на драўлянай падэшве, чувякі на гумовай падэшве, газоўка з бляшаных адходаў, труба самаварная, балея бляшаная на 10 заклёпках...“.

 Дазвол на будаўніцтва новага будынка ГУМа быў падпісаны 26 ліпеня 1945 г. у Крамлі намесьнікам старшыні Саўнаркама СССР Анастасам
Мікаянам. Галоўным аўтарам праекта стаў архітэктар Раман Ґеґарт. Пачыналі будаўніцтва ГУМа палонныя немцы. Яны ўдзельнічалі ў
будаўніцтве падмуркаў і пачыналі кладку сьценаў. Але напрыканцы 1948 г. нямецкіх палонных у горадзе ўжо не было - іх павярнулі на радзіму. І будоўлю працягвалі толькі савецкія будаўнікі. Дарэчы, супрацоўнікі ГУМа таксама адпрацамалі на будоўлі нямала дзён.

 5 лістапада 1954 г. краму адчынілі, але ў гэты дзень яе наведала толькі кіраўніцтва краіны, прадстаўнікі грамадзкасьці і прэсы. Для  звычайных грамадзянаў ГУМ расчыніў дзьверы 6 лістапада.

 „Напярэдадні адкрыцьця чарга пакупнікоў працягнулася на 2 кварталы, да Нямігі. Раніцаю натоўп менчукоў перакрыў прасьпект Сталіна (цяпер пр-т Незалежнасьці). А конная міліцыя рэгулявала кіламетровую чаргу тых, хто жадае патрапіць у краму.

 Гэта было сапраўднае сьвята горада. У краме панавала сьвяточная атмасьфера, на ўваходзе стаяў швейцар, зьзялі люстэркі... Інтэр’ер
будэнка ўражваў вока шэрагоўца. Гандлёвае абсталяваньне было выкананае з каштоўных гатункаў дрэва, столі ўпрыгожвалі выкшталцоныя жырандолі зь лямпамі дзённага асьвятленьня, на вокнах віселі ядвабныя „міністэрскія“ ґардыны, падлога была з паркета. Паўсюль паліраваны дуб, бронза, ядваб... На паверхах знаходзіліся аўтаматы, што за сымбалічны кошт выдавалі порцыю адэкалона, апырскваючы ім пакупніка. У той дзень упершыню ў продажы зьявіліся імпартныя тавары з Чэхаславаччыны, Польшчы, НДР і Францыі. Нідзе не было так багата тавараў як у ГУМе“.

 Ажыятажным попытам карысталіся першыя лядоўні, тэлевізары, пралкі, тканіны, і асабліва - жаночыя капронавыя панчохі. Пакупнікоў
абслугоўвалі 460 супрацоўнікаў, пры гэтым 30 зь йх прайшлі стажыроўку ў вядомым Ленінградзкім Доме гандлю.

 У 1969 г. ГУМ увайшоў у лік першых крам СССР, укараніўшы метад самаабслугоўваньня. У 1976 г. тут зарганізавалі гандаль па
спажывецкіх комплексах: „Тавары для жанчын“, „Тавары для мужчынаў“ і г. д. У 1997 г. галоўная ўніверсальная крама была ператвораная ў
адкрытае акцыянернае таварыства „ГУМ“. Акцыянерамі сталі 1070 супрацоўнікаў крамы і 182 пенсіянера, якія раней працавалі ў ёй.

 На 2002 г. колькасьць супрацоўнікаў складала 1300 чалавек.

 Гандлёвая плошча ў 1950-х складала 3,5 тысячы метраў квадратных, цяпер - 6 тысячаў.

 Будынка ГУМа стаўся першым ў сталіцы, на якім было зроблена дэкаратыўнае падсьвятленьне ў начны час.

 Да рэвалюцыі на рагу Захар’еўскай і Губернатарскай, 75/26, там дзе цяпер знаходзіццабудынак ГУМа, быў дом Румера. У йм разьмяшчаўся
ґатэль „Стара-Берлін“ Р. Савіцкага на 19 нумароў. Там жа была крама гаспадарчых і куханных прылад А. Когана. Тут прадаваліся: посуд, нажы, відэльцы, газавыя і сьпіртавыя гарэлкі, ванныя, умывальні, самавары (бакі) бля бялізны. Пры краме працавала майстэрня, у якой выконваліся замовы на выраб прадметаў зь металу, лудзіліся і нікеляваліся самавары і ншыя гаспадарчыя прадметы, рамантаваліся лямпы і гарэлкі.


Пераклад Siarzuk Makarevic

Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | sh