минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Зміцер з Лошыцы

Вось анекдатычны, але зусім праўдзівы выпадак з 1820-х гг., пра які потым яшчэ некалькі
дзесяцігоддзяў памятала ўся Менская губерня. Дунін-Марцінкевіч апісвае яго ў паэме “Вечарніцы”.
Лянівы і дурнаваты селянін Зміцер з Лошыцы, маёнтку графа Прушынскага, прадаўшы ў Менску на
 рынку цялушку і атрымаўшы за яе 5-рублёвую асігнацыю – сіненькую, купіў у дарогу селядца
“за шэляг” і не знайшоў нічога лепшага, як пакласці яго ў тую самую кішэню, дзе ўжо ляжала сіненькая.
 Па дарозе дадому ў Лошыцу, завітаўшы ў карчму ў Серабранцы, Зміцер вырашае падсілкавацца
селядцом, ну і, вядома, абмыць удалы гешэфт з цялушкай.

Зміцер за цялушку як сіню ўзяў,
Рад з торгу, ў кішэню зараз улажыў,
Пасля селядца як за шэляг купіў,
Здуру, гдзе бумажка, туды ж яго ўклаў.
Сіня да мокрага селядца прыстала
Дый між зубоў Змітра разам з ім папала,
А баш як квацеркай мазгі задурэў,
Не глядзя, з селядцом бумажку ён з'еў.

Скора звінуўся! – галоўка, хвасток
Ад селядца, баш, толькі асталіся;
Вочы працёр, рэштку павярнуў рабром
Ад страху воласы дыбам падняліся!
Баш, ля галоўкі бумажкі кусочак
Прыліп, маўляў, дубовы лісточак.

Галавой аб сцену б'ець
Воласы на сабе рвець,
Рукі ломіць ды галосіць,
Рэштку сінянькай к карчмару падносіць:
“Мой жа ты бацячка! Мой ты селязенька!
Да дай жа ж раду, што мне тут рабіць?
Хоць ідзі тапіся – нельга далей жыць.

На што карчмар адказвае:

Хоць казуць людзі, сто Зміцер',
Дар'ма, сто музык, да на р'озум хіцер',
А я казу: ён дур'ань, і вялікі дур'ань!
Вот, не р'аўнуючы, як р'абін нас Ур'энь.
Як зэ табе, свінцюху, гр'ос не санаваць
Як з селядцом бумаску у кісэнь хаваць? 

 

 



Текст легенды любезно предоставил ЖЖ блоггер gorliwy-litwin.livejournal.com

Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | swe | pl