минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Объявления, акции


24.01.2013 - Прапанова да Мінскай епархіі

Сучасная вуліца Вызвалення ў г. Мінску, на якой знаходзіцца быдынак
Мінскай епархіі, да савецкага перыяду мела назву Васкрасенская, па
размешчанню на гэтай вуліцы, у Ракаўскім прадмесці, царквы
Уваскрашэння Хрыстова. Месца размешчання царквы – цотны бок сучаснай
вуліцы Вызвалення, паміж будынкамі №№ 6; 8.

Царква Уваскрашэння Хрыстова, ці як найчасцей яе называлі гараджане,
Васкрасенская царква, мела даўнюю гісторыю, што падцвярджаецца
шматлікімі архіўнымі дакументамі і пазначэннем царквы на планах горада
пачынаючы з кан. 18 ст. На дадзены момат існуе ўнікальная магчымасць
увекавечыць памяць пра знішчаную па ініцыятыве камуністычнай партыі
храм і памяць пра яго шляхам пазначэння на мясцовасці перыметральнага
плану царквы шляхам добраўпарадкавання тэрыторыі ці ланшафтнага
дызайну.

Цалкам чытаць на http://pomniki.budzma.org/news/prapanova-w-minskuyu-yeparkhiyu
-----------------------------------------------------------------------------------

Прэмія за духоўнае адраджэнне, 2012

9 студзеня ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння 5-і прэміяў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам «За духоўнае адраджэнне» і 10-і спецыяльных прэміяў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

У ліку ўзнагароджаных спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь за працу па аднаўленні оперы «Сівая легенда» Дмітрыя Смольскага і Уладзіміра Караткевіча; аўтарскі калектыў Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» за яркае сцэнічнае ўвасабленне твора Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім»; Нацыянальная бібліятэка Беларусі – за значны ўклад у захаванне і папулярызацыю кніжнай спадчыны нашай краіны. Высокай узнагародаю адзначаная дзейнасць Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы па правядзенні юбілейных мерапрыемстваў да 130-годдзя народнага песняра; 20-гадовая даследчая гісторыка-краязнаўчая праца пісьменніка Анатоля Статкевіча-Чабаганава, вынікам якой стала серыя дакументальных кніг «Я – сын Ваш».
--------------------------------------------------------------------------------------
База некропаляў Бацькаўшчыны

З новага года пачаў працу сайт «Некропалі Беларусі» (http://niekropali.by), прысвечаны старадаўнім могілкам нашай краіны. Асноўная мэта інтэрнэт-рэсурсу – збор інфармацыі аб гістарычных некропалях, у першую чаргу – захаванне надпісаў з надмагільных плітаў.
Стваральнік сайта – грамадскае аб’яднанне «Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (ICOMOS)».

Звязацца з намі можна ці праз сайт, ці даслаўшы ліст на электронную пошту belarus.icomos@gmail.com.
--------------------------------------------------------------------------------------
Ствараецца віртуальны архіў камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі - http://represii-by.info/index.php?newsid=1403

Канчатковай мэтай зьбіраньня архіву ёсьць стварэньне віртуальнага музэю камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі. Калі вы жадаеце далучыцца да гэтай працы ласкава просім паведаміць пра гэта на мэйл represii@gmail.com ці па тэлефонах 8-029-5712611(МТС), 8-029-3072713 (Вэлкам).
------------------------------------------------------------------------
Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | swe | pl