![]() |
|
![]() |
|
Как Вы считаете, должна называться главный проспект столицы?
Ваши развернутые комментарии по данному вопросу присылайте по электропочте. Нам важно знать Ваше мнение! |
||
Скарб ЕзуiтаўЗдарылася гэта ў пачатку XVIIІ стагоддзя, якраз у гады чарговай вайны са шведамі. Справы караля Рэчы Паспалітай і курфюрста Саксоніі Аўгуста ІІ Моцнага ішлі, мякка кажучы, няўдала. Сваімі неабачлівымі знешнепалітычнымі дзеяннямі ён уцягнуў дзяржаву ў вайну, да якой (як заўсёды) яна не была падрыхтавана. І хаця караля называлі Моцным, але, мабыць, толькі за фізічную моц, бо ў астатнім Аўгусту ІІ відавочна бракавала талентаў. На дапамогу свайму няўдаламу саюзніку прыйшоў расійскі цар Пётр І. Вялікая расійская армія пачала займаць беларускія гарады. Напрыканцы Гледзячы на свайго манарха, таксама выказвалі сімпатыю і яго прыдворныя. Украінскі гетман Іван Мазэпа са сваімі прыбліжанымі бываў у касцёле на казаннях і набажэнствах, пачціва прыймаў публічныя прывітанні. Фельдмаршал Шарамецеў падараваў менскім езуітам багатую залачоную дараносіцу, якая каштавала, як паведамлялі, сто імперыялаў. Аднак вайсковыя справы цара Пятра ішлі ў той час зусім не так гладка, як амаль ідылічныя адносіны з езуітамі. Шведскі кароль Карл ХІІ канчаткова разбіў саксонскія войскі Аўгуста ІІ, прымусіў яго капітуляваць і адрачыся ад каралеўскага трона Рэчы Паспалітай. І цяпер яго войска на поўную моц разгарнулася супраць армій Пятра. Каля Гародні рускія войскі пацярпелі паражэнне і пачалі адступаць. Адыходзячы з Менску, рускія войскі пачалі рабаваць жыхароў. Асабліва «вызначыліся» кавалерысты Шарамецева, якія разрабавалі жаночы кляштар Святой Тройцы і царкву Святога Духа. Шукаючы схаваную маёмасць, яны павыбівалі вокны і паўзрывалі падлогу. Пасля на Менск нахлынулі хмары калмыкаў, якія зноў рабавалі кляштары і здзіралі аздобу з іконаў. Апошняй хваляй накацілі казакі. Пасля рабункаў папярэднікаў ім мала што дасталося, і яны, не вагаючыся, палезлі ў Петрапаўлаўскую царкву. Праваслаўнае брацтва заклікала людзей да абароны, і на Нямізе адбыўся сапраўдны бой. Расійскія генералы і камандзіры глядзелі на тыя рабункі скрозь пальцы, калі самі не заахвочвалі. Здаецца, менш за ўсіх пацярпелі толькі езуіты. Нібы прадчуваючы (а можа, даведаліся пра нешта?) часовую ласку маскоўскіх гасцей, яны схавалі недзе ў падзямеллях значную частку сваіх скарбаў. Пасля адыходу рускіх у Менск увайшлі шведскія войскі на чале з Карлам ХІІ. Больш дысцыплінаваныя, яны не займаліся хаатычнымі разбоямі, але рабавалі сістэматычна. На горад была накладзена вялікая кантрыбуцыя. Дарма месцічы даводзілі, што ў іх нічога няма. Шведы абрабавалі горад да ніткі. Пацярпелі і езуіты, якіх прымусілі аддаць у якасці аплаты фальварак пад Менскам, які каштаваў тысячу злотых. Але асноўны іх скарб быў надзейна схаваны. У тым жа годзе ў Менску пачала шырыцца пошасць чумы. У тыя часы памерла шмат месцічаў. Сярод іх былі і манахі хрысціянскіх кляштароў, якія лекавалі хворых і рыхтавалі іх ў апошні шлях. Нібыта ў той час памерлі і тыя манахі ордэна езуітаў, якім была вядома таямніца схаванага скарба. Так ён і застаўся недзе пад зямлёй. Артур ЗЕЛЬСКI
|
||
© Валожынскiй У.Г., 2003 - 2008 гг. Усё правы абароненыя. Любое выкарыстанне фатаграфiй дадзенага праекту без узгаднення з аўтарам праекту (minskoldnew@mail.ru) будзе пераследвацца па законе. |