![]() |
|
![]() |
|
Как Вы считаете, должна называться главный проспект столицы?
Ваши развернутые комментарии по данному вопросу присылайте по электропочте. Нам важно знать Ваше мнение! |
||
Гімн горада МінскаГімн горада Мінска зацверджаны рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 24.10.2001 №207 "Аб гімне горада Мінска - Сталіцы Рэспублікі Беларусь". Палажэнне аб гімне горада Мінска1. Гімн горада Мінска - сталіцы Рэспублікі Беларусь (далей - гімн горада Мінска) з'яўляецца сімвалам сталіцы Рэспублікі Беларусь. Глыбокая павага да гімна горада Мінска - патрыятычны абавязак кожнага жыхара сталіцы Рэспублікі Беларусь. 2. Гімн горада Мінска выконваецца: 2.1. пры адкрыцці і закрыцці сесій Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, сходаў і паседжанняў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь; 2.2. штодня перад пачаткам і заканчэннем перадач гарадскіх тэлевізійных і радыёстанцый; 2.3. пры адкрыцці помнікаў, манументаў, абеліскаў і іншых збудаванняў у адзначэнне важнейшых гістарычных і грамадска-палітычных падзей горада Мінска. 2.4. пры ўручэнні гораду Мінску дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь. Пры ўручэнні раёну, арганізацыям дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь і ўзнагарод Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; 2.5. пры ўзняцці сцяга горада Мінска падчас цырымоній і іншых урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца гарадскімі дзяржаўнымі і грамадскімі органамі і арганізацыямі. 2.6. пры сустрэчы і праводзінах наведваючых горад Мінск з афіцыйным візітам кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улад сталіц замежных краін - пасля выканання гімна сталіцы адпаведнай замежнай дзяржавы. 3. Гімн горада Мінска можа выконвацца ў іншых выпадках па рашэнні прадстаўнічай і выканаўчай улад сталіцы, гарадскіх і раённых дзяржаўных і грамадскіх органаў, кіраўнікоў арганізацый з прытрымліваннем патрабаванняў дадзенага Палажэння. 4. Пры выкананні нараўне з Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь гімн горада Мінска выконваецца пасля яго. 5. Гімн горада Мінска можа выконвацца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым альбо іншым вакальным і інструментальным варыянце. Могуць выкарыстоўвацца сродкі гуказапісу. У выпадках вакальнага і вакальна-інструментальнага выканання гімн горада Мінска выконваецца цалкам, а ў выпадках інструментальнага выканання дапускаецца частковае выкананне гімна горада Мінска - прайграваецца запеў і прыпеў адзін раз. 6. Гімн горада Мінска павінен выконвацца ў дакладнай адпаведнасці з зацверджанымі тэкстам і музыкай. 7. Пры публічным выкананні гімна горада Мінска прысутнічыя выслухоўваюць яго стоячы, мужчыны здымаюць галаўны ўбор, вайскоўцы прыкладаюць да яго руку. 8. Правілы выканання гімна горада Мінска ў вайсковых частках, органах унутраных спраў, навучальных установах, пры правядзенні гарадскіх святаў, фэстаў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, пры правядзенні арганізацыямі мерапрыемстваў на тэрыторыі замежных дзяржаў усталёўваюцца, зыходзячы з патрабаванняў дадзенага Палажэння. 9. Назіранне за дакладным выкананнем дадзенага Палажэння ўскладаецца на кіраўнікоў гарадскіх і раённых дзяржаўных і грамадскіх органаў і арганізацый. Тэкст гімна горада Мінска
Пераклаў старонку на беларускую мову Леанід Аскірка |
||
© Валожынскiй У.Г., 2003 - 2008 гг. Усё правы абароненыя. Любое выкарыстанне фатаграфiй дадзенага праекту без узгаднення з аўтарам праекту (minskoldnew@mail.ru) будзе пераследвацца па законе. |