![]() |
|
![]() |
Как Вы считаете, должен называться главный проспект столицы?
Ваши развернутые комментарии по данному вопросу присылайте по электропочте. Нам важно знать Ваше мнение! |
||
Гарадскі гербУ 1499 годзе Менск атрымаў прывілей на самакіраванне згодна магдэбургскаму праву. Гэтае права было падаравана гораду Вялікім князем Літоўскім Аляксандрам Ягелончыкам. 12 студзеня 1591 года горад атрымаў пацвярджальны прывілей караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III, якім ён пацвярджаў магдэбургскае права, дзе казалася: «Ку тому, показуючи имъ в том ласку нашу гдрскую, ку оздобе и учтивому захованью того места нашего Меньского надаем имъ на гербъ до печати местьское на ратуш фикгуру внебовзятья панъны Марыи, и в семь листе нашомъ вымолевати есьмо тую фикгуру велели...». Выява Багародзіцы, апякаючай град Менск, узыходзіць да дзівоснай з'явы Яе цудатворнага абраза на берагах Свіслачы каля замка менскіх князёў у 1500 г. Гэты абраз быў прывезены князем Уладзімірам у Кіеў з Корсуні ў 998 годдзе, а пасля спусташэння Кіева крымскім ханам Мехмет-Гірэем быў цудоўна здабыты жыхарамі Менска.
Пячатка Менска 1552 г. - "Беларускi гiстарычны часопiс", 2004, 3. Герб адлюстроўваўся на гарадскіх пячатках і сцягах, будынках, якія належылі магістрату. Рамеснікі-збройнікі павінны былі на рукаятках вырабляемых мячоў побач з каралеўскім змяшчаць і гарадскі герб. Таўром з малюнкам герба пазначалі тавары, якія ішлі на экспарт.
Так выглядаў герб Менска 1591-1790-х гадоў на пячатцы магістрата. Пасля далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай Імперыі ўказам Сената ад 22 студзеня 1796 г. Менску пакінуты стары герб – на блакітным полі Панна Марыя ў атачэнні шасці херувімаў. Для пазначэння "присоединения и подданства края к Российской империи" выява герба на шчыце была змешчана на грудзях двухгаловага арла.
У апошнія дзесяцігоддзі XIX стагоддзя гарадскі герб амаль паўсюдна быў выціснуты гербам Мінскай губерні, зацверджаным у 1878 годзе (на залатым шчыце 3 хвалістыя блакітныя паласы).
Сучасны герб і сцяг горада зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама ад 27 сакавіка 2001 года. Гарадскі герб мае выгляд:
Герб Мінска ў фармаце .CMX (прадстаўлена Крэатыў-Лабараторыяй 82) Дадаткова пра сцяг і герб Мінска можна паглядзець тут: http://minsk-online.net/modules.php?name=Pages&page=19
Пераклаў старонку на беларускую мову Леанід Аскірка |
||
© Валожынскiй У.Г., 2003 - 2008 гг. Усё правы абароненыя. Любое выкарыстанне фатаграфiй дадзенага праекту без узгаднення з аўтарам праекту (minskoldnew@mail.ru) будзе пераследвацца па законе. |