минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Паданне аб заснаванні Менска (Мінска)

Паміж Татарскім канцом і Пярэспенскім мастком, у самога Віленскага паштовага шляху, калісьці пасяліўся знакаміты волат-знахар па мянушцы Менеск, або Менскі, і пабудаваў на рацэ Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш, у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чутныя былі самыя фантастычныя аповяды аб ягонай сіле. Гавораць, што ў ягоным млыне мука малолася не з жыта, а з камянёў, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, гуканне, песні, музыка і танцы, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па паселішчах і набіраў дружыну з адважных, смелых, моцных людзей, якія пазней утварылі цэлы народ, а пасяліўся ён побач з млыном. Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата - Менск.

Вядомы беларускі археолаг Г. В. Штыхаў лічыць, што назву Менску дала рака Менка, якая ўпадае ў Пціч у 12-ці кіламетрах паўночней сучаснага горада Дзяржынска. Археолагі выявілі там старажытнае паселішча. Па меркаванні навукоўца, яго жыхары па нейкіх прычынах у XI стагоддзі перайшлі з берагоў Менки на Нямігу і заснавалі там новае паселішча, захаваўшы за ім старую назву - Менск.

Падобнага ж меркавання прытрымваўся і вядучы географ БССР В. А. Жучкевіч. Больш таго, ён выказваў здагадку, што на берагах Свіслачы да гэтага часу ўжо існавала самастойнае паселішча Няміга. А вось прафесар Э. М. Загарульскі выключае магчымасць пераносу. Па ягонай гіпотэзе, падобную назву з коранем "мен" мела знікшая маленькая рачулка, упадаўшая ў Свіслач. Першапачатковае "Менск" было скажонае ў XIX стагоддзі. Царскія чыноўнікі механічна ўспрынялі польскую форму Minsk, зрабіўшы яе агульнаўжывальнай. З 1916 года ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі зацвердзілася назва Менск-Беларускі. Яна захоўвалася падчас нямецкай і польскай акупацыі, выкарыстоўвалася ў дакументах эміграцыйных беларускіх урадаў. Пасля ўсталявання Савецкай улады гістарычная форма Менск стала набыткам толькі беларускай мовы, але і яна была замененая на Мінск у канцы 30-х гадоў у сувязі з узмацненнем рэпрэсій супраць нацыянальных кадраў рэспублікі. Цікава, што да гэтага ў беларускіх кнігах паказвалася месца выдання - Менск, а ў рускіх - Мінск.

On-line консультант ICQ: 307-564-319 (Уладзiмер)
On-line консультант ICQ: 232-026-109 (Вера)

© Валожынскiй У.Г., 2003 - 2008 гг. Усё правы абароненыя. Любое выкарыстанне фатаграфiй дадзенага праекту без узгаднення з аўтарам праекту (minskoldnew@mail.ru) будзе пераследвацца па законе.

главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | sh