![]() |
|
![]() |
Одобряете ли Вы переименования улиц? ул. Освобождения – ул. Воскресенская; ул. Герцена – ул. Бернардинская; Коммунальная наб. – Троицкая наб.; ул. Димитрова – ул. Пятницкая; ул. Витебская – ул. Немиго-Раковская; ул. Революционная – ул. Койдановская.
Ваши развернутые комментарии по данному вопросу присылайте по электропочте. Нам важно знать Ваше мнение! |
|
|
ЗамчышчаПачатковая гісторыя Менска зьвязана зь Менскім замчышчам - мейсцам, дзе калісьці стаяў замак. На старадаўнасьць гэтага раёну гораду ўказваюць усе графічныя і пісьмовыя крыніцы, у якіх ён фігуруе пад рознымі назвамі: “Замак”, “Замчышча”,” Старое места”, “Стары горад”.(Дарэчы, у Стары Горад, акрамя Замчышча зь Ніжнім рынкам, уваходзілі Ракаўскае, Траецкае і Татарскае прадмесьці.). Захаваліся пляны гораду 18-19 стагоддзяў, на якіх зафіксаваныя ўчасткі абарончага валу. Таксама захаваліся старадаўнія дакумэнты, якія зьмяшчаюць узгадваньне аб Менскім замку. Гэта нататкі маскоўскага купца Трыфона Карабейнікава ад 1593 г., перапіска цара Аляксея Міхайлавіча з маскоўскімі ваяводамі, якія былі назначаны ў беларускія гарады падчас расейска-польскай вайны 1654-1667 гадоў.
Здымак- Замкавая гара- мейсца, дзе знаходзіўся старадаўні замак, абкружаны цытадэльнай сьцяной і рэкамі Сьвіслаччу і Нямігай. 1903 г. Яшчэ ў 50-х гадох ХХ стагоддзя да забудовы Паркавай магістралі ( зараз- прашпэкта Машэрава) тут знаходзілася старая, гістарычна складзеная пляноўка з сыстэмай вуліцаў, захаваўшых успаміны аб старадаўнім Менску, яго асноўным цэнтры, адкуль пайшло разьвіццё гораду. Пасьля сьмерці Яраслава Мудрага сэпаратысцкія тэндэнцыі асобных княстваў ужо было няма каму стрымліваць. У гэткіх умовах Полацкае княства патрабавала па-першае ўзмацненьня сваіх паўднёвых межаў. Хутчэй за ўсё, менавіта зь імем Усяслава Чарадзея варта зьвязваць і заснаваньне ў сярэдзіне XI стагоддзя ваеннай крэпасьці Менску. Для правядзеньня актыўнае ваеннае палітыкі яму было патрэбна забяспечыць свае паўднёвыя межы і абарону шляхоў, якія вядуць да Полацку з поўдню і захаду. Пераўтварэньне Менска ў цэнтар самастойнага княства робіць яго потым адным з найбольш вялізарных адміністратыўных і гандлёва- рамесных гарадоў Полацкай зямлі. Дасьледваньне абарончых пабудаваньняў Менску паказала, што горад узьнікае адразу як магутны умацаваны пункт. Менскае замчышча было ядром м гораду, часткай яго умацаванага раёну. Аналіз разрэзаў валу , а таксама расчышчэньне зямлі пад валам, адмыслова праведзеная на вялікай плошчы, ня выявілі сьлядоў пасяленьня, які папярэднічаў узьнікшай тут крэпасьці. Рэшткі абарончых пабудаваньняў старадаўняга Менску былі выяўлены ў розных пунктах, і паўсюль яны супалі з валам, зарэгістраваным нагістарычных плянах гораду. Ён апынуўся старадаўнім, пабудаваньне яго датуецца другой паловай XI стагоддзя. На падставе гэтага назіраньня стала магчымым дакладна вызначыць тэрыторыю дзядзінца раньнефеадальнага Менску, яго крэпасьці. Перад пачаткам археялягічных дасьледаваньняў замчышча ўяўляла сабою выцягнутую ўздоўж Сьвіслачы невысокую горку на правым беразе ракі каля пляца імя 8 сакавіка памерам 75х45 мэтраў. Аднак, як паказалі далейшыя дасьледаваньні, яно ўяўляла толькі невялічкую частку старадаўняга умацаванага раёну Менску. Самая высокая кропка Замчышча, якая прыпадала на вяршыню старадаўняга валу ў паўночна-ўсходняй частцы гарадзішча, узвышалася на 8 мэтраў па-над дарогай і на 11 мэтраў над узроўнем ракі.
У пляне крэпасьць мела паўкруглую форму і займала параўнальна плазаватую мясцовасьць.
Менскі замак на плане 1773 г Недалёка ад упадзеньня ў Сьвіслач - там, дзе знаходзіцца Петрапаўлаўская (Кацярынінская) царква, Няміга падзялялася на два рукавы ( мажліва, гэта быў не рукаў Нямігі, а іншая невялічкая рачулка з назовам Мень, Менька). Левы рукаў зараз не існуе, агінаў Замак па лініі жылых дамоў сучаснага прашпэкту Машэрава і ў раёне Палацу Спорту ўпадаў у Сьвіслач. Правы захаваў старое рэчышча і ўпадае ў Сьвіслач на былым мейсцы. На пляне 1773 г. заўважана, што з боку поўначы, а таксама ля заходняга і паўднёва-заходняга ўскраю крэпасьці мясцовасьць балоцістая. Такое абмежаваньне Замку рэкамі і балоцістай тэрыторыяй з паўночнага боку забяспечвала яму стратэгічную перавагу пры абароне. Аднак, хаця астраўное разьмяшчэньне гораду, балоцістасьць сумежных тэрыторыяў значна аблегчвалі абарону, падмурак яго ваеннае моцыскладаў штучны дрэваземляны вал, які забяспечваў мажлівасьць франтальнай стрэльбы з гарадзкіх сьценаў па ўсямк пэрымэтру. Вывучэньне абарончых пабудаваньняў паказала, што вал насыпаны з стэрыльнага пяску і пабудоўваўся ў два прыёмы. Першапачаткова ён меў шырыню ў падмурку 14 м, але неўзабаве быў пашыраны да 22-25 м.Унатраны схіл быў абкладзены дзёрнам . Разам з валам менская крэпасьць мела вышыню па самым сьціплым падлікам каля 13 м ( вышыня валу 8 мэтраў і 5 мэтраў- цытадэльная сьцяна).Вонкавы схіл вала меў адхоністасьць 50-52 градусы, унутраны- 47. Унутраны бок меў складаны прыступкавы профіль. Ува многіх мейсцах унутры валу было знойдзена масыўнае бярвеньне , якое умацоўвала яго унутраны і вонкавы схілы. У раскопе на паўднёва-ўсходнім участку валу каля ракі ў падмурку валу была выяўленая магутная драўляная субструкцыя, якая складаецца зь дзевяці пасьлядоўных драўляных накатаў з доўгага хвойнага бярвеньня, укладзенага пэрпэндыкулярна восі валу. Паміж накатамі знаходзілася бярвеньне, якое сьледавала ўздоўж трасы валу. Вывучэньне хістаньняў гадавых кольцаз дрэваў,здабытых з субструкцыі землянога валу, дала дату ўзьнікненьня гораду. Менск, калі меркаваць па наяўных дэндралягічных узорах, узьнік у 1063 годзе. У XVII-XVIII стст. Сучасны пляц імя 8 сакавіка перакрыжоўвала вул. Вялікая. У паўночным канцы яна пераходзіла ў вул.Замкавую, якая зварочвала на захад і прыблізна на 300 м. Ад Сьвіслачы нібы замыкалася вул. Падзамкавай, якая утварала паўкольца. Працягам Падзамкавай была вул. Завальная.
Сумяшчэньне пляна менскага замку XVIII ст. З плянам гораду 1950-х гадоў.1- выйсьці старадаўняга валу, зарэгістраваныя пры раскопках і земляных працах. Калі меркаваць па плянах, то працягласьць замку ад р.Сьвіслачы да паўночнага захаду складала 270-300 м, пры шырыні ў сярэдняй частцы да 150 м. На плянах Менску 1793, 1797 гг. Тэрыторыя замку, або Старога гораду, абкружаная кольцам валу, які разрываўся ў трох частках: два разрывы ў паўночнае частцы і адзін у паўднёвае. На пляне 1773 г. вал меў 2 прарэзы- адзін на поўначы, іншы на поўдню. Галоўным быў паўднёвы. Праз гэты разрыў праходзіла Вялікая (пазьней- Стара-Мясьніцкая) вуліца.
Макет брамы крэпасьці. Брама крэпасьці знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй частцы дзядзінцу. На іх мейсца ўказваюць усе гістарычныя пляны гораду. Зроблены Ю.І.Драгуном па рэканструкцыі Э.М.Загарульскага. Уезд быў прыкрыты з аднаго боку выступам валу. Гэта узмацняла абарончыя мажлівасьці крэпасьці, бо падыход да гарадзкой брамы аказваўся пад флянгавым абстрэлам. Ёсьць падставы меркаваць, што ўезд у Менскій дзядзінец уяўляў сабой праход мід дзьвумя асобнымі драўлянымі вежамі. Пабудова вежаў адносіцца да другой паловы XI стагоддзя. Раскопкамі было знойдзена некалькі вуліцаў з драўлянымі брукамі. Падмурак драўлянага бруку складалі падоўжныя драўляныя лагі. Іх было па 2 ці 3 у шэраг. Зьверху лагі пакрываліся добра падагнаным адно да аднаго папярочным бярвеньнем.
Так выглядаў 2-і насьціл адной з раскапаных вуліцаў. Гарадзкая пляноўка да зьдзіўленьня была стабільная ў часе. Адна з галоўных вуліцаў дзядзінцу перакрыжоўвала яго ўсходнюю частку з поўначы на поўдзень і падыходзіла да гарадзкой брамы. Яе шырыня была ня больш 4 м. Ускрытая на працягу 40 м, яна захавала 13 насьцілаў з бярвеньня. У бок ад яе адыходзілі больш вузкія вулачкі.
Усходняя частка крэпасьці. Рэканструкцыя Э.М.Загарульскага. Тэрыторыя Менскага дзядзінца была падзеленая паміж асобнымі сядзібамі, якія ўяўлялі сабою зачыненыя двары, забудаваныя па ўскрайках жылымі і гаспадарчымі будовамі.Некаторыя гарадзкія двары мелі па адной-дзьве жылыя хаціны і чатыры-пяць гаспадарчых пабудоваў. Новыя пабудовы узводзіліся на мейсцы старых, звычайна ў дакладнасьці паўторвалі іх плян і велічыню. Сярэдняя працягласьць існаваньня збудаваньняў складала 20-30 гадоў.
Менск XII – XIII стст. Рэканструкцыя Э.М.Загарульскага Пры раскопках на Менскім замчышчы было выяўлена каля 130 пабудоваў, якія адносяцца да XI-XIVстст. Пануючай формай менскай пабудовы быў наземны драўляны зруб на адно памяшканьне плошчай 16-25 кв. м. Зрубы складалі больш за 80 % усіх пабудоваў. Амаль усе пабудовы былі аднапавярховымі. Драўляная падлога насьцілалася звычайна між другім і трэцім або трэцім і чацьвёртым вянцамі. Уваход у пабудовы наладжваўся з боку двара. Пабудовы са слупавой тэхнікай пабудаваньня сьценаў у старадаўнім Менску складалі менш за 20 %. Амаль усе яны мелі гаспадарчае значэньне. Унутраная прастора двароў, ня занятая пабудовамі, пад’езды да двароў былі забрукаваны бярвеньнем. Сядзібы размяжоўваліся паміж сабой ці суцэльным шэрагам пабудоваў, ці плотамі.Ува ўсіх жылых пабудовах печы разьмяшчаліся ў куце, справа або зьлева ад уваходу. Печы зьбіваліся з гліны на каркасе з дубцоў ды каласоў. Часьцяком у падмурку сьценаў укладваліся буйныя камяні. Паліліся печы па-чорнаму.
Раскопкі Менскага замчышча ў 1957 г. Выгляд з захаду. У самых раньніх слаях Менскага замчышча ва ўсходняй частцы дзядзінцу недалёка ад ракі быў знойдзены фундамэнт невялікай каменная царквы 12х16 м з трыма абсідамі ( першы Менскі храм). Фундамэнт і сьцены былі складзеныя з камянёў. Унутры захаваліся ўчасткі сьценаў, абліцаваных цэглападобнымі вапняковымі блёкамі. Як паказалі раскопкі, храм ня быў дабудаваны да канца, аднак тэхнічная своеасаблівасьць і ідэя яго кампазыцыйнага вырашэньня прадстаўляюць цікавасьць. У сярэдзіне XII унутраная прастора недабудаванай царквы было выкарыстанае пад пахаваньні. Раскопкамі было знойдзена 21 пахаваньне ў драўляных дамавінах. У першай палове XIII ст. паверсе каменнага фундамэнту прайшоў брук. Старадаўні Менск, як і большасьць гарадоў таго часу, складаўся з дзьвюх асноўных частак- умацаванага дзядзінцу і рамесна-гандлёвага пасаду. Першапачатковае пасяленьне абмяжоўвалася крэпасьцю, але па меры павелічэньня эканамічнага значэньня Менску й яго насельніцтва пачынаюць забудоўвацца ўчасткі да поўдню ад дзядзінцу.
Менскі замак на пляне 1793 г. Былі выяўлены сьляды пасаду ў розных мейсцах да поўдню, паўднёвана усходу ад замчышча ў радыюсе да 300 м. Дзядзінец разам з рынкам былі цэнтрам , да якога схадзіліся шляхі з розных кутоў гораду. Гэтыя шляхі, у сваю чаргу, зьяўляліся пачаткамі дарогаў, якія зьвязвалі Менск зь іншымі неселенымі пунктамі, што знайшло пацьвярджэньне й вулкавае тапаніміцы- Ракуўская, Заслаўская, Нямізская, якая выходзіла на Койданаўскі тракт, Лошыцкая, Барысаўская і інш. Пісьмовыя крыніцы пачатку 17 стагоддзя называюць яшчэ адну вуліцу Вялікую, якая йшла да гарадзкой брамы й была адной з першых і галоўных вуліцаў пасаду. Пасьля пабудовы царквы Казьмы і Дзям’яна яна паступова атрымала назву Казьмадзям’янаўскай. На нязначнай адлегласьці ад крэпасьці ўзьнікалі ізаляваныя заселяныя ўчасткі. Гэта былі вартавыя заставы, асобныя кляштары, двары. Невялікае пасяленьне знаходзілася й да поўначы ад замчышча на прыгорку “Міколка”, які разьмяшчаўся пры ўпадзеньні ў Сьвіслач невялікага ручаю ( Менкі або левага рукава Нямігі). Вялізны археалягічны матэрыял пераканаўча паказаў разьвітасьць у старадашнім горадзе розных відаў вытворчасьцяў ды рамёслаў. Гэта- жалезаапрацоўваючае рамясло, ювялірная справа, дрэваапрацоўка, вырабы з керамікі, касьцярэзная справа і інш. Магутны абарончы вал з драўлянай субструкцыяй і арыгінальным вырашэньнем праблемы абароны ўезду абкружаў вялізную плошчу ў 3 га. Збудаваньне такога умацненьня з пэрымэтрам у 900 м запатрабавала калясальнай працы і мноства працаўнікоў, а таксама выкананьня агромістага аб’ёму працаў. Толькі на зруб дрэваў для збудаваньня вала пайшло, як паказаў дэндрааналіз, ня менш за чатырох гадоў. Такое будаваньне прадугледжвае цэнтралізаваную арганізацыю працы. На карысьць Менскага Замку йшлі адмысловыя падаткі ды пошліны. Вялікія памеры умацаванае часткі гораду, характар умацаваньняў, значная вага зброі й прылад ваеннага забяспячэньня ў агульнай масе археалягічных знаходкаў- усё гэта дазваляе прыйсьці да высновы, што Менск узьнік як ваеннае пасяленьне, як паўднёвая памяжоўная крэпасьць Полацкана княства. Пераўтварэньне гораду ў сталіцу самастойнага княства робіць яго хутка адным з буйных адміністратыўных і гандлёва-рамесных цэнтраў Полацкай зямлі.
Панарама менскай крэпасьці.Рэканструкцыя Э.М.Загарульскага Менская крэпасьць адказвала ўсім патрабаваньням фартыфікацыі таго часу і мела трывалыя ўмацаваньні. У 1104 г. горад быў асаджаны войскамі кіяўскага ваяводы Пуцяты й князёў Яраслава Уладзіміравіча й Алега Сьвятаслававіча "и не успеша ничто же" князья вярнуліся дамоў. Амаль два месяцы безвынікова асаджаў Менск Уладзімір Манамах у 1116 г. У 1158 г. 10 днейпад сьцянамі безпаспяхова прастаяў Рагвалод Полацкі. Доўгі час Менскі Замак зьяўляўся палітычным, ваенным і культурным цэнтрам, рэзыдэнцыяй князёў, пазьней- намесьнікаў. У XIV – XVI стст. Менскі Замак лічыўся ўласнасьцю князя Вялікага княства Літоўскага, потым польскага караля. Да XVI ст. Меў ваеннае значэньне. У 1505 годзе крымскі хан Мухаммед ( Махмет)-Гірей, захапіўшы Менск, ня змог авалодаць крэпасьцю. Пасьля пажару ў 1547 годзе Замак паступова страціў сваё былое значэньне. Асобныя ўчасткі землянога валу Замку захоўваліся аж да 50-х гадоў ХХ ст. Потым яны былі разруйнаваныя пры будаўніцтве вул.Паркавай (пр.Машэрава) і Дома фізкультурры спартовага таварыства “ Трудавыя рэзэрвы”. Што тычыцца назвы Менска, то яна знаходзіць тлумачэньне ў мясцовым тапанімічным матэрыяле. Па назіраньням беларускага тапаніміста В.А.Жучкевіча (Жучкевич В.А. "Краткий топономический словарь Белоруссии", Мн., 1974 и Жучкевiч В. "Адкуль iмя твае, сталiца?", Беларусь, 1967, № 4), гідронімы з корнем “мень” вядомыя ў межах Менска. Мяркуя па актавых матэрыялах, у раёне сучасных вуліцаў Грыбаедава-Заслаўскай-Совхознай і да паўднёвага захаду ад прыпынку Менск-Гандлёвы меліся назвы тыпу Менка, Верхмень. Тапонім Верхмень утвораны ад дзьвюх асноваў: верх і мень. Першапачаткова ён мог вызначаць “ верхоўе рэчкі Мень”. Этымалёгія балтыйскага гідроніма “мень”- маленькая. Такім чынам, была такая маленькая рака з корнем “мень” у межах сучаснага Менска. Па ёй ён атрымаў сваю назву. З часам рэчка, верагодна, перасохла ці згубілася дзесьці, мажліва ў балоцістай нізіне да поўначы ад замчышча. Не выключана таксама , што яна была пазьней перайменаваная ў Нямізу(Нямігу), па імю старадаўняй нямізскай дарогі, якая праходзіла побач, ці з узьнікшае на ёй вуліцы з той жа назвай.
Пераклад на беларускую мову - Аляксандра Змачынская |
||
© Валожынскiй У.Г., 2003 - 2008 гг. Усё правы абароненыя. Любое выкарыстанне фатаграфiй дадзенага праекту без узгаднення з аўтарам праекту (minskoldnew@mail.ru) будзе пераследвацца па законе. |