минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Перайменаваннi

Павага да мiнулага - вось рыса, якая заўсёды будзе адрознiваць культуру ад дзiкасці".
А.С. Пушкін



За мінулыя сто гадоў з мапы Меншчыны, аказваецца, знікла больш за палову населеных пунктаў. Кожнае такое паселішча для нашых дзядоў-прадзедаў было самым прыгожым, дарагім сэрцу. Сёння ад гэтых паселішчаў засталіся толькі камяні падмуркаў ды адзінокія дрэвы, часам нават назвы забытыя.

Першае сур'ёзнае перайменаванне Менск перажыў пасля задушэння паўстання Кастуся Каліноўскага. Тады ўсе, звязаныя з каталіцызмам, шляхтай, ды проста малазразумелыя рускамоўнаму чалавеку назвы, былі замененыя. Хаця, некаторы гістарычны сэнс быў захаваны. Так, вуліца Зыбіцкая была перайменавана на
рускі лад і стала Балотнай. (Затым па просьбе багатага габрэйскага насельніцтва, якое пражывала на ёй і мела ўласны гандаль, была перайменавана ў Гандлёвую. З 2010 года зноў Зыбіцкая). Замест пл. Зборавай - пл. Саборная, вуліц Францысканскай - Губернатарская, Бернардынскай - Манастырская, Дамініканскай - Петрапаўлаўская інш.

Непаразуменні з перайменаваннямі вуліц адбываюцца ў наш час, але яны здараліся і да рэвалюцыі. Так, газета "Северо-Западный край" у нумары 670 за 1905 год пісала: Зараз ва ўсім горадзе Менску ажыццяўляецца ўсталёўка новых шыльдачак з вулічнымі надпісамі. Шыльдачкі гэтыя вельмі прыгожыя, надпісы зроблены вялікімі белымі буквамі на блакітным фоне. Шкада толькі, што прыўсталёўцы мала прытрымліваюцца гарадскога плана, зацверджанага ў 1896 годзе. Так, на Базарнай вуліцы з'явіліся надпісы "Нова-Захар'еўская", а на Мала-Лютэранскай - "Нямецкая" і так далей".

Пасля рэвалюцыі прайшла другая хваля пераназванняў. У 20-я гады палітычную афарбоўку прыняў амаль кожны сталічны завулак, не кажучы ўжо пра галоўныя вуліцы.

Так, у 1926 г. камунальная секцыя гарадскога савета пастанавіла надаць Козьма-Дзям'янаўскай вуліцы імя Францыска Скарыны, а вуліцы Екацярынінскай - імя Кастуся Каліноўскага.

Наступная хваля пераназванняў прыйшлася на ваенны перыяд. Падчас акупацыі фашысты, доўга не разважаючы, перапісвалі назвы вуліц проста: там, дзе была камендатура - Камендатурштрассэ, галоўная вуліца - Гаўпштрассэ, дзе было габрэйскае гетта - Юдэнштрассэ, дзе размяшчалася кірха (царква) - Кірхенштрассэ г. д.

Аднак, частка вуліц, у асноўным на ўскраінах горада, была перайменавана ў гонар беларускіх гістарычных асобаў- Рагнеды, Усяслава інш.

Шматлікія гістарычныя, стагоддзямі перадаваемыя з вуснаў у вусны назвы вуліц, пасля вайны былі згублены. Карэннага насельніцтва сталіцы засталося тады ўсяго каля 50 тысяч, затое адбудоўваць Менск прыехалі сотні тысячаў іншагародніх з усіх куткоў Савецкага Саюза. Назвы вуліцам надаваліся такія, каб яны былі зразумелыя ўсім, а таксама, каб яны паказвалі на сацыялістычны лад краіны. Адклалася ў назвах імкненне да інтэрнацыяналізму, выкаранення нацыянальнага, самабытнага.

Было раней у сталіцы прадмесце Пярэспа. Там цякла аднайменная рэчка. У тым мейсцы, дзе яна ўпадала ў Свіслач, па паданню, стаяў млын асілка Менеска.

Яшчэ адно прадмесце - Людамонт. Яго назва паходзіць з тых часоў, калі мы жылі побач з балтыйскімі  плямёнамі. (Тады ў нас былі Ямонты, Дамонты, Радзівіламонты). Знаходзілася яно на мейсцы, дзе зараз размешчана стэла ў гонар 50-годдзя Перамогі (на праспекце Пераможцаў, насупраць універсама "Родная сторона".

Быліў горадзе прадмесці: Тучынка, Старасціна Слабада, Сянжан, Тры Карчмы, Ляхаўка.

Раён сучасных вуліц Чкалава і Маскоўскай называўся - Добрыя Мыслі. Чыгуначная станцыя "Інстытут Культуры" называлася "Вакзал на Добрых Мыслях".

Дзялянка ўздоўж Свіслачы паміж дзвюма вуліцамі - Янкі Купалы і Максіма Багдановіча - здаўна мела назву Лаўская набярэжная. Хацелася б, каб гэтыя назвы не зніклі .

У канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя вуліцы горада перажылі чарговую хвалю перайменаванняў. А ў 2005 годзе - яшчэ адну.

Як бы нам не захліпнуцца ў гэтых хвалях!


За мінулыя сто гадоў з мапы Меншчыны, аказваецца, знікла больш за палову населеных пунктаў. Кожнае такое паселішча для нашых дзядоў-прадзедаў было самым прыгожым, дарагім сэрцу. Сёння ад гэтых паселішчаў засталіся толькі камяні падмуркаў ды адзінокія дрэвы, часам нават назвы забытыя. Першае сур'ёзнае перайменаванне Менск перажыў пасля задушэння паўстання Кастуся Каліноўскага. Тады ўсе, звязаныя з каталіцызмам, шляхтай, ды проста малазразумелыя рускамоўнаму чалавеку назвы, былі замененыя. Хаця, некаторы гістарычны сэнс быў захаваны. Так, вуліца Зыбіцкая была перайменавана на рускі лад і стала Балотнай. (Затым па просьбе багатага габрэйскага насельніцтва, якое пражывала на ёй і мела ўласны гандаль, была перайменавана ў Гандлёвую. З 2010 года зноў Зыбіцкая). Замест пл. Зборавай - пл. Саборная, вуліц Францысканскай - Губернатарская, Бернардынскай - Манастырская, Дамініканскай - Петрапаўлаўская інш. Непаразуменні з перайменаваннямі вуліц адбываюцца ў наш час, але яны здараліся і да рэвалюцыі. Так, газета "Северо-Западный край" у нумары 670 за 1905 год пісала: Зараз ва ўсім горадзе Менску ажыццяўляецца ўсталёўка новых шыльдачак з вулічнымі надпісамі. Шыльдачкі гэтыя вельмі прыгожыя, надпісы зроблены вялікімі белымі буквамі на блакітным фоне. Шкада толькі, што прыўсталёўцы мала прытрымліваюцца гарадскога плана, зацверджанага ў 1896 годзе. Так, на Базарнай вуліцы з'явіліся надпісы "Нова-Захар'еўская", а на Мала-Лютэранскай - "Нямецкая" і так далей". Пасля рэвалюцыі прайшла другая хваля пераназванняў. У 20-я гады палітычную афарбоўку прыняў амаль кожны сталічны завулак, не кажучы ўжо пра галоўныя вуліцы. Так, у 1926 г. камунальная секцыя гарадскога савета пастанавіла надаць Козьма-Дзям'янаўскай вуліцы імя Францыска Скарыны, а вуліцы Екацярынінскай - імя Кастуся Каліноўскага. Наступная хваля пераназванняў прыйшлася на ваенны перыяд. Падчас акупацыі фашысты, доўга не разважаючы, перапісвалі назвы вуліц проста: там, дзе была камендатура - Камендатурштрассэ, галоўная вуліца - Гаўпштрассэ, дзе было габрэйскае гетта - Юдэнштрассэ, дзе размяшчалася кірха (царква) - Кірхенштрассэ г. д. Аднак, частка вуліц, у асноўным на ўскраінах горада, была перайменавана ў гонар беларускіх гістарычных асобаў- Рагнеды, Усяслава інш. Шматлікія гістарычныя, стагоддзямі перадаваемыя з вуснаў у вусны назвы вуліц, пасля вайны былі згублены. Карэннага насельніцтва сталіцы засталося тады ўсяго каля 50 тысяч, затое адбудоўваць Менск прыехалі сотні тысячаў іншагародніх з усіх куткоў Савецкага Саюза. Назвы вуліцам надаваліся такія, каб яны былі зразумелыя ўсім, а таксама, каб яны паказвалі на сацыялістычны лад краіны. Адклалася ў назвах імкненне да інтэрнацыяналізму, выкаранення нацыянальнага, самабытнага. Было раней у сталіцы прадмесце Пярэспа. Там цякла аднайменная рэчка. У тым мейсцы, дзе яна ўпадала ў Свіслач, па паданню, стаяў млын асілка Менеска. Яшчэ адно прадмесце - Людамонт. Яго назва паходзіць з тых часоў, калі мы жылі побач з балтыйскімі  плямёнамі. (Тады ў нас былі Ямонты, Дамонты, Радзівіламонты). Знаходзілася яно на мейсцы, дзе зараз размешчана стэла ў гонар 50-годдзя Перамогі (на праспекце Пераможцаў, насупраць універсама "Родная сторона". Быліў горадзе прадмесці: Тучынка, Старасціна Слабада, Сянжан, Тры Карчмы, Ляхаўка. Раён сучасных вуліц Чкалава і Маскоўскай называўся - Добрыя Мыслі. Чыгуначная станцыя "Інстытут Культуры" называлася "Вакзал на Добрых Мыслях". Дзялянка ўздоўж Свіслачы паміж дзвюма вуліцамі - Янкі Купалы і Максіма Багдановіча - здаўна мела назву Лаўская набярэжная. Хацелася б, каб гэтыя назвы не зніклі . У канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя вуліцы горада перажылі чарговую хвалю перайменаванняў. А ў 2005 годзе - яшчэ адну. Як бы нам не захліпнуцца ў гэтых хвалях!

Пераклаў Дзяніс Сцяпура.

Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | sh