Зміцер з Лошыцы

Вось анекдатычны, але зусім праўдзівы выпадак з 1820-х гг., пра які потым яшчэ некалькі
дзесяцігоддзяў памятала ўся Менская губерня. Дунін-Марцінкевіч апісвае яго ў паэме «Вечарніцы».
Лянівы і дурнаваты селянін Зміцер з Лошыцы, маёнтку графа Прушынскага, прадаўшы ў Менску на
рынку цялушку і атрымаўшы за яе 5-рублёвую асігнацыю — сіненькую, купіў у дарогу селядца
«за шэляг» і не знайшоў нічога лепшага, як пакласці яго ў тую самую кішэню, дзе ўжо ляжала сіненькая.
Па дарозе дадому ў Лошыцу, завітаўшы ў карчму ў Серабранцы, Зміцер вырашае падсілкавацца
селядцом, ну і, вядома, абмыць удалы гешэфт з цялушкай.

Зміцер за цялушку як сіню ўзяў,
Рад з торгу, ў кішэню зараз улажыў,
Пасля селядца як за шэляг купіў,
Здуру, гдзе бумажка, туды ж яго ўклаў.
Сіня да мокрага селядца прыстала
Дый між зубоў Змітра разам з ім папала,
А баш як квацеркай мазгі задурэў,
Не глядзя, з селядцом бумажку ён з’еў.

Скора звінуўся! — галоўка, хвасток
Ад селядца, баш, толькі асталіся;
Вочы працёр, рэштку павярнуў рабром
Ад страху воласы дыбам падняліся!
Баш, ля галоўкі бумажкі кусочак
Прыліп, маўляў, дубовы лісточак.

Галавой аб сцену б’ець
Воласы на сабе рвець,
Рукі ломіць ды галосіць,
Рэштку сінянькай к карчмару падносіць:
"Мой жа ты бацячка! Мой ты селязенька!
Да дай жа ж раду, што мне тут рабіць?
Хоць ідзі тапіся — нельга далей жыць.

На што карчмар адказвае:

Хоць казуць людзі, сто Зміцер’,
Дар’ма, сто музык, да на р’озум хіцер’,
А я казу: ён дур’ань, і вялікі дур’ань!
Вот, не р’аўнуючы, як р’абін нас Ур’энь.
Як зэ табе, свінцюху, гр’ос не санаваць
Як з селядцом бумаску у кісэнь хаваць?

 Текст легенды предоставил ЖЖ блоггер gorliwy-litwin.livejournal.com

Читайте еще